Вы тут

Дзённік... у канцлагеры


Яшчэ пра ад­на­го аба­рон­цу Ай­чы­ны, які лі­чыў­ся пра­па­ўшым без вес­так, ця­пер ве­да­ем больш

У наш час, ка­лі мност­ва да­ку­мен­таў рас­сак­рэ­ча­ны і да­ступ­ны лю­бо­му за­ці­каў­ле­на­му ча­ла­ве­ку, ар­хі­вы да­зва­ля­юць знай­сці па­трэб­ную ін­фар­ма­цыю і вы­явіць, дзе па­ха­ва­ны во­ін, які лі­чыў­ся пра­па­ўшым без вес­так. І аба­вя­зак ва­ен­ных ка­мі­са­ры­я­таў — да­па­маг­чы лю­дзям у іх жа­дан­ні знай­сці ма­гі­лы сва­іх баць­коў, дзя­доў і пра­дзе­даў. Ня­даў­на стаў вя­до­мы лёс яшчэ ад­на­го сал­да­та — ура­джэн­ца го­ра­да Пет­ра­паў­лаўск Паў­ноч­на-Ка­зах­стан­скай воб­лас­ці Іва­на Май­са­ка.

«Дэ­сант­нік-ра­дыст І.А. Май­сак, 1921 го­да на­ра­джэн­ня, тра­піў у па­лон у ла­гер для ва­ен­на­па­лон­ных сал­дат і сяр­жан­таў у г. Грод­на (па ня­мец­кай тэр­мі­на­ло­гіі — шта­лаг № 324) і па­мёр ад го­ла­ду і хва­ро­бы 15 мая 1942 го­да». Што за гэ­ты­мі рад­ка­мі афі­цый­на­га да­ку­мен­та?

Ака­за­ла­ся, што да вай­ны сям'я Май­сак жы­ла ў Грод­не, а по­тым пе­ра­еха­ла ў Ра­бо­чы па­сё­лак чы­гу­нач­ні­каў ка­ля Пет­ра­паў­лаў­ска. Іван ву­чыў­ся ў ся­рэд­няй шко­ле чы­гу­нач­ні­каў № 44, якая бы­ла ў па­сёл­ку цэнт­рам гра­мад­ска­га і куль­тур­на­га жыц­ця. Вы­дат­нік аду­ка­цыі Ка­зах­ста­на Эма Кра­сі­ка­ва па­раў­ноў­вае гэ­тую на­ву­чаль­ную ўста­но­ву з «бе­лай гор­дай ля­бёд­кай, што на­кі­ра­ва­ла­ся ў да­лё­кае пла­ван­не». Ва­ня Май­сак гу­ляў з ра­вес­ні­ка­мі ў фут­бол, ву­чыў­ся ва­дзіць ма­шы­ну і ма­та­цыкл (та­кія кур­сы бы­лі ў шко­ле), трап­на стра­ляць з він­тоў­кі, а так­са­ма чы­таў вер­шы кла­сі­каў і ма­ля­ваў кар­ці­ны. У шко­ле хлоп­цам га­на­ры­лі­ся, ба­чы­лі ў ім та­лент мас­та­ка. У ка­лі­до­рах і ак­та­вай за­ле раз­мя­шча­лі­ся яго пей­за­жы Паў­ноч­на­га Ка­зах­ста­на, рэ­пра­дук­цыі кар­цін «Тры асіл­кі», «Жы­та» і ін­шых. Яму пра­ро­чы­лі вя­лі­кую бу­ду­чы­ню мас­та­ка. Пас­ля за­кан­чэн­ня шко­лы Іван па­сту­піў і па­спя­хо­ва за­кон­чыў Ом­скае мас­тац­кае ву­чы­лі­шча, ад­нак яго да­лей­шы лёс, як і міль­ё­наў ін­шых лю­дзей, пе­рай­на­чы­ла вай­на.

Іва­на Май­са­ка і яго ра­вес­ні­каў ад­праў­ля­лі на фронт усім па­сёл­кам. Пра­вя­лі да стан­цыі, дзе ад­быў­ся мі­тынг, па­жа­да­лі вяр­нуц­ца да­моў. Іва­на пра­во­дзі­ла на вай­ну яго дзяў­чы­на Зоя Ані­сі­ма­ва. У са­мы апош­ні мо­мант х­ло­пец ус­пом­ніў, што за­быў узяць з ха­ты па­пі­ро­сы. Вяр­нуў­ся, апош­ні раз па­ца­ла­ваў ма­му, аб­няў сва­іх ма­лень­кіх сяст­ры­чак Іну і Ры­ту. І пай­шоў, як ака­за­ла­ся, у веч­насць.

Толь­кі ў 1952 го­дзе, дзя­ку­ю­чы ра­бо­це Чыр­во­на­га Кры­жа, у па­сёл­ку да­ве­да­лі­ся аб да­лей­шым лё­се свай­го зем­ля­ка. Да ліс­та з гэ­тай ар­га­ні­за­цыі быў пры­кла­дзе­ны не­вя­лі­кі зды­мак Іва­на Май­са­ка — з ла­гер­най карт­кі ва­ен­на­па­лон­на­га. З фо­та гля­дзеў моц­на зня­сі­ле­ны, хво­ры ча­ла­век, які вы­гля­даў знач­на ста­рэй­шым за свой, на той час двац­ца­ці­га­до­вы, уз­рост — з таб­ліч­кай пад ла­гер­ным ну­ма­рам 8455 на шыі. Але сва­я­кі свай­го лю­бі­ма­га ча­ла­ве­ка па­зна­лі — мо­жа, па ва­чах.

Ця­пер мы ве­да­ем не­ка­то­рыя фак­ты пра зна­хо­джан­не Іва­на Май­са­ка ў шта­ла­гу
№ 324. Гэ­та вы­свет­лі­ла­ся дзя­ку­ю­чы пе­ра­піс­цы ва­ен­на­га ка­мі­са­ры­я­та Гро­дзен­скай воб­лас­ці з яго сяст­рой Інай Шаль­кі­най, якая жы­ве ў Пет­ра­паў­лаў­ску. Мы да­сла­лі ёй кні­гу бы­ло­га ўра­ча канц­ла­ге­ра Да­ві­да Ка­га­на «Рас­ка­жы жы­вым». І Іна Аляк­санд­раў­на ў тэкс­це кні­гі ўба­чы­ла апо­вед пра свай­го бра­та.

Вось што пі­ша Да­від Ка­ган:

«Спы­ня­ем­ся ка­ля хво­ра­га, які, ле­жа­чы га­ла­вой да пра­хо­ду, неш­та пі­ша. У ру­ках са­ма­роб­ны блак­нот са сшыт­ка, агры­зак алоў­ка. Так па­глыб­ле­ны ў за­пі­сы, што ні­ко­га не за­ўва­жае.

— Пра што пі­шаш? — пы­та­ю­ся.

Хло­пец па­ды­ма­ец­ца на ка­рач­кі, сла­бая фар­ба са­рам­лі­вас­ці вы­сту­пае на па­кры­тым бруд­ны­мі струп­ка­мі тва­ры. Мяр­ку­ю­чы па пуш­ку на верх­няй гу­бе, яму га­доў ва­сям­нац­цаць. Узі­ра­ю­чы­ся ў мя­не, на­паў­го­ла­са ад­каз­вае:

— Дзён­нік!

Ад­шпіль­вае кі­шэ­ню гім­нас­цёр­кі, хо­ча сха­ваць блак­нот. Во­шай на гім­нас­цёр­цы столь­кі, што ім цес­на ў склад­ках каў­ня­ра і на ру­ка­вах, яны шэ­рым рад­ком раз­мяс­ці­лі­ся па шве кі­шэ­ні. Тлус­тыя, ма­руд­лі­выя.

— Пі­шы! Пі­шы! — ка­жу я.

Трэ­ба ады­сці, не пе­ра­шка­джаць. Але хо­чац­ца даў­жэй па­быць з ім по­бач, па­грэць сваю ду­шу яго ве­рай. «На­шы прый­дуць аба­вяз­ко­ва, але ці за­ста­нуць яго ў жы­вых аль­бо не, а дзён­нік пра­чы­та­юць...»

Лёс гэ­та­га дзён­ні­ка, які вёў ма­ла­ды чыр­во­на­ар­ме­ец у канц­ла­ге­ры, не­вя­до­мы. Ад­нак Іна Шаль­кі­на пе­ра­ка­на­на, што га­вор­ка ў кні­зе Да­ві­да Ка­га­на ідзе ме­на­ві­та пра яе бра­та, які лю­біў за­піс­ваць усё, што ба­чыў, з кім су­стра­каў­ся.

...Не­каль­кі га­доў та­му імя Іва­на Май­са­ка ўве­ка­ве­чы­лі на пом­ні­ку брац­кай ма­гі­лы на га­рад­скіх мо­гіл­ках у Аў­льсе. А не­ўза­ба­ве, да
70-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі, у Грод­не ка­ля Кур­га­на Сла­вы пе­ра­па­ха­ва­юць яшчэ ка­ля 1,5 ты­ся­чы астан­каў са­вец­кіх ва­ен­на­па­лон­ных шта­ла­га № 324, якія ле­тась бы­лі экс­гу­ма­ва­ны 52-м асоб­ным спе­цы­я­лі­за­ва­ным ба­таль­ё­нам на тэ­ры­то­рыі ва­ен­на­га га­рад­ка Фо­люш. Сё­ле­та по­шу­ка­выя ра­бо­ты там пра­доў­жац­ца.

Аляк­сандр КА­ВУН, вя­ду­чы спе­цы­я­ліст ва­ен­на­га ка­мі­са­ры­я­та Гро­дзен­скай воб­лас­ці, пад­пал­коў­нік за­па­су.

P.S. Па прось­бе аў­та­ра га­на­рар за пуб­лі­ка­цыю рэ­дак­цыя пе­ра­ліч­вае на спе­цы­яль­ны раз­лі­ко­вы ра­ху­нак па збо­ры срод­каў на рэ­кан­струк­цыю вай­ско­вых мо­гі­лак у г. Грод­на.

Да 70-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі Гро­дзен­ская га­рад­ская ар­га­ні­за­цыя ве­тэ­ра­наў і аб­лас­ное ад­дзя­лен­не ГА «Бе­ла­рус­кі фонд мі­ру» іні­цы­я­ва­лі даб­ра­чын­ную ак­цыю «Рэ­кан­стру­ю­ем вай­ско­выя мо­гіл­кі ра­зам!»

Вай­ско­выя мо­гіл­кі па ву­лі­цы Бе­лу­ша ў Грод­не — гэ­та ўні­каль­ны ме­ма­ры­ял, дзе знай­шлі апош­няе пры­ста­ні­шча сал­да­ты роз­ных вой­наў. Ся­род іх і 398 бай­цоў, якія вы­зва­ля­лі го­рад над Нё­ма­нам у лі­пе­ні 1944 го­да. На рэ­кан­струк­цыю мо­гі­лак вы­дзя­ля­юц­ца бюд­жэт­ныя срод­кі, ад­нак не­аб­ход­ны і даб­ра­чын­ныя ўзно­сы. Свой па­сіль­ны ўдзел у гэ­тай вы­са­ка­род­най спра­ве мо­жа ўзяць кож­ны. Са­бра­ныя срод­кі бу­дуць вы­ка­ры­ста­ны на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не мо­гі­лак і вы­раб над­ма­гіль­ных пом­ні­каў.

Гро­шы мож­на пе­ра­лі­чыць на спе­цы­яль­ны раз­лі­ко­вы ра­ху­нак Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га ад­дзя­лен­ня гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі фонд мі­ру»
№ 3015575030015 у га­лаў­ным фі­лі­яле Бел­ін­вест­бан­ка па Гро­дзен­скай воб­лас­ці, код 739, УНН ад­дзя­лен­ня 500039510 з па­мет­кай «На рэ­кан­струк­цыю вай­ско­вых мо­гі­лак у г. Грод­на» і аба­вяз­ко­вым ука­зан­нем проз­ві­шча, імя і імя па баць­ку фі­зіч­най асо­бы ці пра­цоў­на­га ка­лек­ты­ву, дзе са­бра­ны гра­шо­выя срод­кі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.