Вы тут

Гарнец. Абапал. Армяк. Жарон


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Папярэдне ж праверыць сваё веданне роднай мовы можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

Га́рнец — старая мера сыпкіх і вадкіх рэчываў. Напрыклад, гарнец жыта, гарнец гарэлкі. Гарнец роўны 3,28 літра. Пасудзіна такой ёмістасці таксама мела назву гарнец.

Ка́даўб — пасудзіна, выдзеўбаная з тоўстай калоды. Кадаўб выкарыстоўваўся для захавання збожжа, крупаў, мукі. Рабілі яго часцей з дуплістай ліпавай калоды.

Наапа́шкі (прыслоўе) — накінуўшы на плечы, не прадзяваючы рук у рукавы. Напрыклад, можна накінуць паліто наапашкі.

Аба́пал (прыслоўе) — з абодвух бакоў.

Армя́к — від вопраткі з тоўстага сукна ў сялян.

Жарон — камень для размолу зерня на муку. «Жёрнов» — скажуць расіяне.

Разбівацца ў дошку — рабіць амаль немагчымае для ажыццяўлення чаго-небудзь. Беларускі сінонім — са скуры вылазіць, выцягвацца ў нітку, разрывацца на часткі. Рускі — «кровь из носу».

Мухі не пакрыўдзіць — так кажуць пра ціхага, бяскрыўднага чалавека. Таксама беларусы скажуць пра такога — вады не замуціць, божая кароўка. Рускія назавуць яго «божий одуванчик».

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» кожную суботу ў 11.10—11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.