Вы тут

Жанна д'Арк з Беларусі


На календары 1831 год. На беларуска-літоўскіх землях палае паўстанне. Расійскія ўлады аб'явілі паляванне на яго ўдзельнікаў. У губернях уведзена ваеннае становішча. Глыбокай ноччу ў маёнтку Ігната Абламовіча з'яўляюцца незнаёмцы з параненай жанчынай...

3-25

...За выратаванне мяцежніка ў той час можна было паплаціцца жыццём. Але Абламовіч разумеў, што ад яго рашэння залежыць лёс чалавека. Перш чым пусціць няпрошаных гасцей у свой дом, гаспадар прыгледзеўся да параненага капітана паўстанцаў і не паверыў сваім вачам — ім аказалася дзяўчына!

Якімі ж былі прычыны, што вымусілі дзяўчыну ўзяць у рукі зброю і змагацца нараўне з мужчынамі? Ці змагла яна аказаць уплыў на ход паўстання? І чаму ў гісторыі Эміліі Плятэр так шмат таямніц і супярэчнасцяў? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні шукайце ў дакументальным фільме «Адваротнага адліку» «Беларуская Жанна д'Арк. Муза асуджаных» 6 красавіка на тэлеканале АНТ.

Алена ДРАПКО.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.