Цвыркун.


Цвыркун. У рускіх ёсць вядомая ўсім прыказка: «Всяк сверчок знай свой шесток». «Не сунь носа не ў сваё проса», — кажуць на Беларусі, уяўляючы сабе пэўны парадак у адносінах паміж людзьмі.

 На самой справе, цвыркун у разуменні ўсходніх славян быў сімвалам утульнасці, парадку і дабрабыту, жывым ахоўнікам хаты.

 Цвыркун любіць цяпло, таму ў зімовы час ён жыве паміж бэлек і бярвення, з якога складзена хата. Калі з-за печы цвыркун заводзіў сваю аднастайную песню, значыць, хаце і дамачадцам нічога не пагражала, у сям'і ўсё ішло сваім парадкам.

 І наадварот, лічылася, калі сярод зімы цвыркуны заціхалі і ўвогуле пакідалі хату, гэта прадказвае няшчасце: пажар, цяжкую хваробу або нават смерць кагосьці са сваякоў.

 Цвыркун — недатыкальнае насякомае. Простыя людзі верылі, што забіць цвыркуна — значыць знішчыць добры дух хаты, наклікаць бяду і на гаспадарку, і на ўсю сям'ю. У некаторых рэгіёнах верылі, што забойства цвыркуна магло пацягнуць за сабой смерць каханага чалавека.

 У народзе прыкмячалі: «Калі цвыркун заспявае — час сеяць жыта».

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.