Вы тут

Цягнік адразу стаў папулярным


У першы ж дзень цягнік Мінск — Гродна, прызначаны Беларускай чыгункай з 29 сакавіка, перавёз амаль паўтысячы пасажыраў.

Асаблівай папулярнасцю, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, састаў карыстаўся ў зносінах Гродна — Мінск. Тут напаўняльнасць цягніка перавысіла 70 працэнтаў. Нагадаем, што цягнік Мінск — Гродна адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 6.56 і прыбывае ў Гродна ў 11.26. Час адпраўлення ў зваротным кірунку — 15.25, прыбыцця ў сталіцу — 19.59. Кошт праезду ў плацкартным вагоне — 59,1 тыс. рублёў, у купэйным — 81,4 тыс. рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.