Вы тут

Ва Украіну і ў Расію на майскія святы — са зніжкамі


Паніжаныя тарыфы ў зносінах з Расіяй будуць дзейнічаць два дні — 8 і 9 мая.

Як патлумачылі ў прэс-цэнтры магістралі, у гэты перыяд кошт праезду знізіцца на 35-45 працэнтаў у параўнанні з цяперашнім у залежнасці ад далёкасці паездкі і катэгорыі вагона. Так, білет з Мінска да Масквы ў купэйным вагоне будзе каштаваць каля 530 тысяч рублёў, што на 450 тысяч рублёў менш, чым зараз. У плацкартным вагоне праезд патаннее на 190 тысяч рублёў — да 350 тысяч, у вагоне з месцамі для сядзення кошт праезду знізіцца да 230 тысяч рублёў. Апроч таго, ва ўказаныя дні захоўваюцца ўсе зніжкі на праезд у зносінах з Расіяй, што былі ўстаноўлены рознымі тарыфнымі планамі.

Больш працяглы перыяд зніжак чакае пасажыраў, якія плануюць паездку ва Украіну. З 1 па 9 мая ўключна праезд у гэтым напрамку стане таннейшым на 10 працэнтаў. Напрыклад з Мінска да Кіева паездка на майскія святы ў купэйным вагоне фірменнага цягніка з улікам зніжкі складзе каля 910 тысяч рублёў, у плацкартным — 560 тысяч рублёў. У нефірменным цягніку кошт праезду ў купэйным вагоне абыдзецца ў 720 тысяч рублёў, у плацкартным — 455 тысяч рублёў.

Беларуская чыгунка звяртае ўвагу пасажыраў, што кошт праезду ўказаны згодна з дзеючым курсам швейцарскага франка, што быў устаноўлены ў сакавіку. Зніжаныя тарыфы будуць дзейнічаць пры праездзе ва ўсіх цягніках магістралі. Папярэдні продаж білетаў са зніжкамі ўжо пачаўся.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.