Вы тут

Экапраект для «Майстэрні клімату»


Грамадская кампанія «Майстэрня клімату» міжнароднага кліматычнага руху 350.org абвяшчае конкурс для камандаў экаактывістаў з краін Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі. У Беларусі партнёрам кампаніі выступае таварыства экалагічных арганізацый «Зялёная сетка».

У конкурсе могуць удзельнічаць ініцыятыўныя групы, некамерцыйныя арганізацыі, зацікаўленыя ва ўжыванні энергазберагальных тэхналогій, стварэнні велаінфраструктуры, развіцці альтэрнатыўных крыніц энергіі, пераўтварэнні гарадскога асяроддзя ў больш экалагічна дружалюбнае і зручнае для гараджан. Важна, каб праекты рэалізоўваліся ў інтарэсах і пры падтрымцы мясцовых жыхароў.

10 праектаў-пераможцаў атрымаюць дапамогу арганізатараў і экспертаў, частковае фінансаванне і магчымасць далучыцца да міжнародных падзей кліматычнага руху. Самыя матываваныя ўдзельнікі «Майстэрні клімату» змогуць прыняць удзел у саміце ААН у Парыжы, дзе пазнаёмяцца з экаактывістамі з усяго свету. Падаць заяўку на ўдзел у праграме можна да 24 красавіка, даслаўшы яе на адрас электроннай пошты konkurs@clіmateworkroom.org з пазнакай «Заяўка на «Майстэрню клімату».

Першы этап конкурсу «Майстэрня клімату» з поспехам прайшоў у 2014 годзе: каманда з Львова ўстанавіла ў цэнтры горада веласіпед-генератар энергіі для зарадкі мабільных тэлефонаў, смартфонаў і планшэтаў. У горадзе Кутаісі (Грузія) з'явіўся экалагічны дзіцячы сад. У горным раёне Таджыкістана ўсталявалі сонечны воданагравальнік для мясцовых жыхароў на даху грамадскага будынка.

«Майстэрня клімату» — гэта кампанія сумесных практычных дзеянняў супраць змянення клімату на планеце. Яе галоўная задача — мабілізацыя грамадства для стварэння ўстойлівага зялёнага асяроддзя.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.