Вы тут

Настальгічныя экспанаты


Гомельскі палацава-паркавы ансамбль прапануе пазбавіцца ад усяго, што даўно не патрэбна, але выкінуць шкада. Акцыя «Даеш экспанат у музей» пачалася і будзе доўжыцца да 25 красавіка.

Надакучыла мэбля, набытая ў 1960-х? Дзесьці валяюцца зламаныя пасляваенныя электрапрыборы? У шафе вісіць даўно непатрэбная бабуліна сукенка? «Не спяшайцеся выкідаць!» — заклікаюць музейшчыкі. Прадметы мэблі, музычныя прылады, патэфоны, адзенне і абутак, фатаграфіі і паштоўкі — усё, што мае адносіны да савецкіх часоў, можа трапіць у экспазіцыю. Толькі трэба правесці генеральную хатнюю прыборку і прынесці цікавую рэч у музей.

Удзельнікам акцыі абяцаюць прызы: падарункавыя сертыфікаты на наведванне музея, а ўладальнікам самых арыгінальных экспанатаў — запрашэнні ў палац на «Ноч у музеі».

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.