Вы тут

Шукаюць мужчыну для цікавай працы


У Берліне адкрыты конкурс на замяшчэнне вакансіі выпрабавальніка бардэляў. Кандыдат будзе абавязаны тэсціраваць якасць секс-паслуг у публічных дамах і ўзровень бяспекі абслугоўвання.

Адна нямецкая сацыяльная сетка для работнікаў секс-індустрыі абвясціла аб пошуку кандыдата на пасаду выпрабавальніка публічных дамоў. Паспяховы суіскальнік будзе абавязаны правяраць якасць працы бардэляў на ўласным вопыце. У абавязкі работніка будзе ўваходзіць праверка якасці сэрвісу, стандартаў гігіены, чысціні і бяспекі секс-абслугоўвання. Па абавязку службы выпрабавальнік будзе абавязаны ўступаць у сексуальныя кантакты з работніцамі публічных дамоў. Сярод патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да кандыдата, значыцца наяўнасць вышэйшай адукацыі, пераважна ў сферы бізнесу або гасцінічнага турызму. Дадатковай перавагай суіскальніка будзе наяўнасць шматгадовага вопыту (!) наведвання публічных дамоў. Ад работніка таксама патрабуецца наяўнасць прыемнай знешнасці і камунікабельнасці.

Стварэнне арыгінальнай вакансіі прадстаўнікі сеткі патлумачылі тым, што ў Германіі, нягледзячы на законнасць публічных дамоў, да гэтага часу не распрацавана сістэма ацэнкі іх якасці. «Нашы кліенты павінны мець магчымасць праверыць якасць устаноў да таго, як туды ісці», — патлумачыў супрацоўнік кампаніі па імені Бэн. Таксама ён прызнаўся, што мэта іх сэрвісу — стаць тым, чым з'яўляецца TrіpAdvіsor для тур-індустрыі, які вядомы сваімі рэйтынгамі і водгукамі аб гатэлях.

Падрыхтаваў Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.