Вы тут

«Іронія лёсу» на англійскі лад


Загуляўшы з сябрамі ў пабе, брытанец прыйшоў у прытомнасць у... Тайландзе

Гісторыі, падобныя да распаведзенай амаль 40 гадоў таму рэжысёрам Эльдарам Разанавым, аказваецца, могуць адбывацца і ў наш час. Прынамсі гэта напоўніцу адчуў на сабе 33-гадовы жыхар англійскага Мілдсбара Філіп Бойл пасля шумнай сяброўскай гулянкі.

3-5

«Мы весяліліся да 10 раніцы, выпілі неверагодную колькасць піва, і гэта было сапраўднае вар'яцтва», — узгадаў Філіп, які канчаткова ачуняў толькі на наступны дзень. Калі адзін з сяброў пацікавіўся ў мужчыны, ці ёсць у таго з сабой пашпарт, і прапанаваў паляцець у Тайланд, той палічыў гэта жартам і — таксама жартам — пагадзіўся.

Калі піўны хмель канчаткова выветрыўся з яго галавы і мужчына, ледзь узгадаўшы падрабязнасці вечарынкі, усвядоміў, што насамрэч знаходзіцца на тайскім курорце Патая, ён нечакана для сябе сустрэў многіх сяброў, якіх даўно не бачыў, і нават крыху адпачыў, а ўжо на наступны дзень без дадатковых прыгодаў вярнуўся дадому. Праўда, рамантычнай сустрэчы ў брытанца не адбылося.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.