Вы тут

Міфы пра змей


Змеі — адны з самых загадкавых насельнікаў нашай планеты. І, нягледзячы на тое, што многія з гэтых рэптылій ужо дастаткова добра вывучаны, старыя чуткі і легенды пра змей да гэтага часу пануюць у думках людзей. Каб неяк разарваць гэтае заганнае кола, мы сабралі 9 самых распаўсюджаных міфаў пра змей і абверглі іх.

3-7

Змеі п'юць малако. Гэты міф шмат каму з нас стаў вядомы дзякуючы твору Конана Дойля «Пярэстая стужка». Насамрэч спроба напаіць змяю малаком можа скончыцца смяротным зыходам: яны не засвойваюць лактозу ў прынцыпе.

Змеі джаляць пры нападзенні. З невядомых прычын многія людзі лічаць, што змеі джаляць сваім вострым, раздвоеным на канцы языком. Змеі кусаюць зубамі, як і ўсе астатнія жывёлы. Язык ім служыць зусім для іншых мэт.

Змеі, пагражаючы, высоўваюць язык. Як ужо гаварылася, язык змяі не прызначаны для атакі. Справа ў тым, што ў іх адсутнічае нос, і ўсе неабходныя рэцэптары размешчаны на языку. Таму, каб лепш адчуць пах здабычы і вызначыць яе месцазнаходжанне, змеям даводзіцца высоўваць менавіта язык.

Большасць змей ядавітыя. З вядомых серпентолагам дзвюх з паловай тысяч відаў змей толькі 400 валодаюць ядавітымі зубамі. З іх усяго 9 сустракаюцца ў Еўропе. Больш за ўсё гадаў у Паўднёвай Амерыцы — 72 віды. Астатнія практычна пароўну размеркаваліся па Аўстраліі, Цэнтральнай Афрыцы, Паўднёва-Усходняй Азіі, Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы.

Можна «абясшкодзіць» змяю, вырваўшы ёй зубы. На нейкі час гэта сапраўды можа спрацаваць. Але зубы адрастуць зноў, а змяя ў перыяд іх росту, не маючы магчымасці сцэджваць яд, можа сур'ёзна захварэць. І, дарэчы, змяю немагчыма надрэсіраваць — для іх любы чалавек не больш, чым проста цёплае дрэва.

Змеі заўсёды нападаюць пры сустрэчы з людзьмі. Як паказвае статыстыка, часцей за ўсё змеі кусаюць людзей у якасці самаабароны. Калі змяя шыпіць на вас і робіць пагрозлівыя рухі — значыць, яна проста хоча, каб яе пакінулі ў спакоі. Варта вам крыху адступіць, і змяя тут жа схаваецца, спяшаючыся выратаваць сваё жыццё.

Змей можна карміць мясам. Большасць змей сілкуюцца грызунамі, ёсць віды, якія ядуць жаб і рыбу, і нават насякомых. А каралеўскія кобры, напрыклад, аддаюць перавагу ў ежы змеям іншых відаў. Так што, чым менавіта карміць змяю, залежыць толькі ад яе самой.

Змеі халодныя навобмацак. Змеі з'яўляюцца тыповымі прадстаўнікамі халаднакроўных жывёл. І таму тэмпература цела змяі будзе такой жа, як і тэмпература навакольнага асяроддзя. Таму, не маючы магчымасці падтрымліваць аптымальную тэмпературу цела (крыху вышэй за 30°С), змеі так любяць грэцца на сонцы.

Змеі пакрытыя сліззю. Яшчэ адна байка, якая не мае да змей ніякага дачынення. Скура гэтых рэптылій практычна не мае залоз і пакрыта шчыльнай гладкай луской. Менавіта з гэтай прыемнай навобмацак змяінай скуры вырабляюць абутак, сумачкі і нават вопратку.

 

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.