Вы тут

Хто тут «Халасцяк»?


3-24

У апошні дзень вясны ў Мінску на сцэне Prіme Hall выступіць з сольным канцэртам і прадставіць свой дэбютны альбом «Халасцяк» Ягор Крыд — хлопец, якога называюць «расійскім Джасцінам Цімберлейкам» і чый хіт «Самая-самая» падпяваюць мільёны падлеткаў на прасторах СНД. А кліп на гэту песню, дарэчы, сабраў у інтэрнэце больш як 13 мільёнаў праглядаў.

...Зрэшты, гэта цяпер імя артыста Ягора Крыда не выклікае сярод большасці маладых людзей класічнага пытання «Хто гэта?». А яшчэ некалькі гадоў таму выканаўца-пачатковец сапраўды пісаў і спяваў песні больш для душы, а не для славы.

Толькі ў 2011 годзе, дый тое пасля настойлівых парад сяброў, Ягор апублікаваў свой музычны матэрыял на канале Youtube.com. І адразу, што называецца, пацэліў у яблычак: дэбютны кліп на песню «Каханне ў сеціве» праглядзелі звыш 4 мільёнаў карыстальнікаў. Пасля гэтага новай «зоркай інтэрнэту» зацікавіліся пра-
дзюсары, і ў 2012 годзе артыст падпісаў кантракт з вядомым музычным лэйблам. Вынікі гэтай працы Ягор Крыд і прадставіць на суд беларусаў 31 мая. Папярэдні кошт квіткоў на канцэрт — 350—550 тысяч рублёў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.