Вы тут

Да капеечкі!


Атрымаць на рукі без дай прычыны немалую суму грошай, якія можна траціць як душа пажадае, а табе нічога за гэта не будзе — напэўна, для многіх з нас у падлеткавым узросце гэта была ружовая мара. А вось калі сума дакладна вызначана і патраціць яе не проста можна, а трэба, прычым літаральна ўсю да капеечкі, ды яшчэ неабходна ўкласціся ў адведзены час — гэта ўжо не шопінг для душы, а... амаль што спорт! Або папросту тэлепраект «Капейка ў капейку».

Праграма, якая стала візітоўкай тэлеканала «Беларусь 2», нядаўна адзначыла своеасаблівы юбілей — 25 тыдняў з моманту выхаду ў эфір. І ўвесь гэты час вядучы Ілья Конанаў разам з простымі пакупнікамі вывучае ў буйных універмагах і гандлёвых цэнтрах тактыку і стратэгію шопінгу.

«Патраціць усё» ўдзельнікам праграмы неабходна не больш як за 12 хвілін. Прычым, як заўважылі аўтары праекта «Капейка ў капейку», у залежнасці ад полу героі-пакупнікі прытрымліваюцца розных ліній паводзін на шопінгу.

На гэты момант суадносіны перамог і пройгрышаў у праекце — прыкладна 50/50. Аднак, магчыма, вясновы бум зніжак і распродажаў, а таксама натуральнае жаданне абнавіць сезонны гардэроб зрушаць гэту статыстыку? Даведацца пра гэта, запэўніваюць стваральнікі праграмы «Капейка ў капейку», гледачы змогуць у новых выпусках «шопінг-марафонаў» ужо з 4 красавіка. А стаць удзельнікам праекта з гэтага года можа кожны пакупнік — варта толькі апынуцца ў патрэбны час у тым самым месцы, дзе «палюе» творчая каманда тэлеканала «Беларусь 2»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.