Вы тут

Непагадзь супакоіцца, але яшчэ не пацяплее


Гэтымі днямі актыўныя атмасферныя франты ўжо пакінулі тэрыторыю нашай краіны, але захаваецца няўстойлівае халоднае надвор'е. Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

Таму ў пятніцу Беларусь застанецца ў зоне паніжанага атмасфернага ціску і пад уплывам халодных паветраных мас, якія рухаюцца да нас з боку Балтыкі. Удзень прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, а максімальная тэмпература паветра складзе плюс 2-8 градусаў. На выхадных адбудзецца рост атмасфернага ціску, таму згаданыя ападкі чакаюцца ўжо толькі месцамі. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 1 градуса, удзень — 2-7 цяпла, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях прыгрэе да плюс 9 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пачатку наступнага тыдня (панядзелак і аўторак) таксама месцамі пройдуць дождж і мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень — 2-7 цяпла, а на поўдні краіны — да плюс 9 градусаў. Не бачаць устойлівага цяпла сіноптыкі і ў другой палове наступнага тыдня, бо ў сераду ў Беларусь можа завітаць чарговы атмасферны фронт з боку Скандынавіі. А там, хутчэй за ўсё, нас зноў чакае дождж з мокрым снегам, уначы — невялікія замаразкі.

Сяргей КУРКАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.