Вы тут

Давер і паляпшэнне


«Людзі звяртаюцца да ўлады па актуальных жыццёвых пытаннях. Значыць давяраюць. І гэты высокі давер трэба цаніць і апраўдваць», — заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч падчас адкрыцця дзявятай сесіі пятага склікання.

Спікер верхняй палаты беларускага парламента звярнуўся да сенатараў з уступным словам, у якім акрэсліў асноўныя напрамкі дзейнасці Савета. Гэта актывізацыя працы мясцовых Саветаў дэпутатаў, гарманізацыя заканадаўства ў межах ЕАЭС, падтрымка моладзі, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва.

Асобна Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на працу парламентарыяў са зваротамі грамадзян. На яго думку, існуючая сістэма не патрабуе кардынальных зменаў, але ўсё адно неабходна яе далейшае паляпшэнне. І гэта вынікае з новых умоў і рэалій жыцця: «Таму ўказ ад 23 сакавіка 2015 года №135, які датычыцца мер па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату, вельмі актуальны і дэпутацкі корпус прыступіў да яго рэалізацыі».

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што колькасць зваротаў аб пытаннях па кампетэнцыі мясцовых улад штогод змяншаецца. І гэта вынік працы «па вырашэнні сацыяльна значных пытанняў, растлумачальнай працы прадстаўнікоў улады і своечасовага рэагавання на звароты грамадзян».

Акрамя таго, на адкрыцці сесіі кіраўнікоў Брэсцкага, Магілёўскага і Віцебскага аблвыканкамаў — Анатоля Ліса, Уладзіміра Даманеўскага, Мікалая Шарстнёва адпаведна — выбралі членамі ў пастаянныя камісіі Савета Рэспублікі і ў Міжпарламенцкі саюз.

Вераніка ПУСТАВІТ.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.