Вы тут

У сталіцы з'явяцца новыя паліклінікі


Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар КАРПЕНКА на сустрэчы з работнікамі прадпрыемства «Белмедпрэпараты».

— У перспектыве плануем адкрыць дзіцячую паліклініку ў Брылевічах. Работы ўжо вядуцца, — сказаў Ігар Карпенка. — У Фрунзенскім раёне ў 1-м квартале 2016 года ўвядзём у эксплуатацыю дарослую паліклініку.

Па яго словах, занепакоенасць сёння выклікае дэфіцыт кадраў у сферы аховы здароўя. «Мінчан трэба арыентаваць на атрыманне сярэдняй медыцынскай адукацыі», — лічыць Ігар Карпенка.

Гаворачы пра стан сацыяльнай сферы сталіцы, якую ён курыруе, намеснік старшыні Мінгарвыканкама адзначыў, што яны ўпісваюцца ў параметры бюджэту, аднак пры гэтым даводзіцца працаваць у рэжыме жорсткай эканоміі. Напрыклад не пачынаецца будаўніцтва некаторых аб'ектаў, таму што трэба дабудаваць пачатыя раней. Між тым, сацыяльныя праграмы не згорнуты.

Дзіяна СЕРАДЗЮК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.