Вы тут

Кнігі Беларусі — у гасцях у Санкт-Пецярбургу


21—24 мая ў горадзе на Няве пройдзе X Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон. Краінай — Ганаровым госцем з'яўляецца Рэспубліка Беларусь. Такі адказ Міністэрства інфармацыі Беларусі на запрашэнне ўрада Санкт-Пецярбурга.

Для прадстаўлення беларускага прыгожага пісьменства ствараецца арганізацыйны камітэт з беларускага боку, куды ўвойдуць і прадстаўнікі Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі краіны. Чакаецца, што многія сустрэчы, прэзентацыі на кніжным свяце ў Санкт-Пецярбургу будуць мець «беларускі характар». Напярэдадні салона ў Мінску пабачыць свет кніга з твораў пісьменнікаў Беларусі і Санкт-Пецярбурга «Сугучча».

Сяргей Шычко.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?