Вы тут

На ўзроўні Токіа


Мінск у добрым тэмпе рыхтуецца да правядзення Генасамблеі МЭК

Пра гэта паведаміла кіраўнік падраздзялення па міжнародных камунікацыях і маркетынгу Міжнароднай электратэхнічнай камісіі Габрыэла Эрліх падчас свайго візіту ў беларускую сталіцу.

24-33

Датычна праграмы свайго прыезду ў Мінск Габрыэла Эрліх адзначыла, што ў цэнтры ўвагі была падрыхтоўка да мерапрыемства, якое адбудзецца 16 кастрычніка: «Гэта адкрытая сесія, на якой зможа прысутнічаць пашыраная колькасць удзельнікаў, у тым ліку ад краіны-гаспадыні. Мая задача — дапамагчы скаардынаваць падрыхтоўку да гэтага мерапрыемства». Паводле яе слоў, галоўнай тэмай адкрытай сесіі стане энергаэфектыўнасць. Удзельнікі абмяркуюць, як рэальна дасягаць высокіх паказчыкаў эканоміі. «Вельмі важна, што ў гэтым мерапрыемстве мяркуецца больш шырокі ўдзел прадстаўнікоў краін Еўразійскага эканамічнага саюза, каб мы маглі дапамагчы ўкараняць выпрацаваныя рашэнні не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ў дзяржавах ЕАЭС», — заявіла Габрыэла Эрліх.

Дарэчы, каля 75% беларускіх стандартаў ідэнтычны або заснаваны на стандартах МЭК. «Гэта высокі ўзровень гарманізацыі. Думаю, Беларусь можа атрымаць карысць ад актыўнага ўдзелу ў рабоце МЭК. Чым больш людзей удзельнічае ў распрацоўцы стандартаў, тым лепшыя яны на выхадзе», — адзначыла Габрыэла Эрліх. Паводле яе слоў, поспех заключаецца ў тым, што ў працэсе сумеснай працы ўлічваюцца розныя пункты гледжання. «МЭК — выключна навукова-тэхнічная арганізацыя. І, калі вы ўдзельнічаеце ў яе працы, вы не пакідаеце магчымасці камусьці іншаму вырашаць, што добра, а што дрэнна», — патлумачыла Габрыэла Эрліх.

Нагадаем, што 79-я Генеральная асамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі пройдзе ў Мінску з 5 па 16 кастрычніка 2015 года і стане маштабным форумам для эканамічнага і навукова-тэхнічнага жыцця не толькі Беларусі, але і ўсяго свету.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.