Вы тут

Падпiсаны дэкрэт аб папярэджаннi сацыяльнага ўтрыманства


Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 2 красавiка падпiсаў дэкрэт №3 «Аб папярэджаннi сацыяльнага ўтрыманства», паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.

Прававы акт выдадзены ў мэтах стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасцi i забеспячэння выканання iмi канстытуцыйнага абавязку па ўдзеле ў фiнансаваннi дзяржаўных расходаў.

Дэкрэт устанаўлiвае абавязак грамадзян Беларусi, пастаянна пражываючых у рэспублiцы замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя не ўдзельнiчалi ў фiнансаваннi дзяржаўных расходаў або ўдзельнiчалi ў такiм фiнансаваннi менш як 183 каляндарныя днi ў мiнулым годзе, па выплаце збору ў памеры 20 базавых велiчынь.

Грамадзяне, якiя займаюцца 183 каляндарныя днi i больш у год працоўнай i iншымi ўстаноўленымi дэкрэтам вiдамi дзейнасцi (прадпрымальнiцкай, рамеснай, творчай, адвакацкай або натарыяльнай, аказаннем паслуг у сферы аграэкатурызму, выкананнем работ па грамадзянска-прававых дагаворах, навучаннем на дзённай форме атрымання адукацыi), прызнаюцца ўдзельнiкамi ў фiнансаваннi дзяржаўных расходаў i, адпаведна, вызваляюцца ад выплаты збору.

Да ўдзелу ў фiнансаваннi дзяржрасходаў будуць адносiцца таксама перыяды выхавання дзiцяцi ва ўзросце да 7 гадоў, дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, траiх i больш непаўналетнiх дзяцей.

Дэкрэтам вызначаны вычарпальны пералiк катэгорый грамадзян, якiя вызваляюцца ад выплаты збору. У прыватнасцi, гэта недзеяздольныя грамадзяне, iнвалiды, асобы маладзейшыя за 18 гадоў, жанчыны, якiя дасягнулi ўзросту 55 гадоў, мужчыны, якiя дасягнулi ўзросту 60 гадоў, i некаторыя iншыя катэгорыi грамадзян.

Сума збору, што падлягае выплаце плацельшчыкамi, змяншаецца на сумы выплачаных iмi ў мiнулым падатковым перыядзе падаткаў (падаходны падатак з фiзiчных асоб, адзiны падатак з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, падатак пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання).

Збор падлягае выплаце не пазней за 15 лiстапада года, што iдзе за мiнулым падатковым перыядам, на падставе паведамлення падатковага органа.

Разам з тым у мэтах стымулявання плацельшчыкаў збору да яго самастойнай выплаты прадугледжваецца магчымасць змяншэння сумы збору на 10 працэнтаў, калi плацельшчыкi збору з 1 жнiўня бягучага падатковага перыяду па 31 мая года, што iдзе за мiнулым падатковым перыядам, прадставяць у падатковы орган адпаведнае паведамленне. У гэтым выпадку збор падлягае выплаце не пазней за 1 лiпеня года, што iдзе за мiнулым падатковым перыядам.

Нявыплата або няпоўная выплата збору вядуць да накладання штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велiчынь або адмiнiстрацыйнага арышту з абавязковым прыцягненнем да выканання грамадска карысных работ.

Дэкрэт уступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання i будзе прымяняцца да адносiн, што ўзнiклi з 1 студзеня 2015 года.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.