Вы тут

Зніжкі на адпачынак і юрыдычная падтрымка


гарантуюцца ўдзельнікам прафсаюзнага руху

Яшчэ ў снежні мінулага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы са старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам адзначыў, што трэба больш актыўна заняцца фарміраваннем прафсаюзных арганізацый у прыватным сектары. «Калі на дзяржаўных прадпрыемствах мы сфакусіравалі нашу ўвагу, то ў камерцыйных кампаніях часта з'яўляюцца праблемы і людзі маюць патрэбу ў падтрымцы і абароне», — адзначыў беларускі лідар. Толькі за 2014 год у рэальным сектары эканомікі былі створаны дзясяткі першасных арганізацый, што аб'ядналі каля трох тысяч работнікаў. Учора да прафсаюзнага руху далучыўся і 32-тысячны калектыў найбуйнейшай гандлёвай сеткі «Еўраопт».

Для 4 мільёнаў беларусаў, што ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў, сёння дзейнічаюць дадатковыя правы і гарантыі. Арганізацыя праводзіць тэхнічныя інспекцыі працы, падчас якіх ліквідуюцца парушэнні заканадаўства і звяртаецца ўвага на праблемы бяспекі. Пры няшчасных выпадках на вытворчасці і прафесійных захворваннях работнікам кампенсуюць шкоду, што была нанесена іх здароўю. Калі супрацоўнік у цяжкіх жыццёвых абставінах, ён можа разлічваць на матэрыяльную падтрымку. Аказваецца таксама бясплатная юрыдычная дапамога па пытаннях заключэння кантракта, звальнення, заработнай платы.

— У мінулым годзе мы правялі 400 кансультацый і разгледзелі больш за сотню пісьмовых зваротаў, — паведаміла старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю Аксана ГЕРАШЧАНКА. — Дапамаглі вярнуць супрацоўнікам каля 200 незаконна нявыплачаных мільёнаў.

Федэрацыя вырашае пытанні занятасці, забеспячэння жыллём і якасным медыцынскім абслугоўваннем, арганізацыі адпачынку. Члены прафсаюзаў і іх родныя могуць атрымаць пуцёўкі на аздараўленне ў 13 санаторыях з 25-працэнтнай зніжкай. Цікавыя экскурсіі і экалагічныя маршруты арганізоўвае прафсаюзны тураператар «Беларустурыст».

У адносінах да маладых работнікаў дзейнічае палажэнне аб настаўніцтве, калі за менш вопытным чалавекам замацоўваюць высокакваліфікаванага спецыяліста.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.