Вы тут

Адзін з найважнейшых партнёраў


Адносіны Беларусі і Расіі ўмацоўваюцца дзякуючы сувязям з рэгіёнамі

На гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі Валерыем Шанцавым, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сярод суб'ектаў Расіі адным з найважнейшых партнёраў для Беларусі з'яўляецца Ніжагародская вобласць. Прэзідэнт са шкадаваннем заўважыў, што ў няпростай эканамічнай сітуацыі 2014 года ўзаемны тавараабарот у параўнанні з папярэднім годам знізіўся на 17 працэнтаў. Але ў той жа час ён па-ранейшаму застаецца высокім і складае каля $600 млн. «Падзенне істотнае, таму першачарговай задачай павінна стаць забеспячэнне дадатнай дынамікі гандлю. Мы проста абавязаны знаходзіць новыя агульныя падыходы, шукаць новыя формы супрацоўніцтва, падтрымліваючы старыя кааперацыйныя сувязі паміж беларускімі і ніжагародскімі прамысловымі прадпрыемствамі, дынамічна развіваць супрацоўніцтва ў галіне будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Разам з эканамічным складнікам актыўна ажыццяўляецца двухбаковае ўзаемадзеянне ў галіне выставачнай дзейнасці, культуры, адукацыі, спорту, маладзёжнай палітыкі. «Вельмі разлічваю, што кіраўніцтва Ніжагародскай вобласці будзе максімальна садзейнічаць супрацоўніцтву і па гэтых, і па іншых напрамках, якія мы можам адкрыць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу губернатар Ніжагародскай вобласці падкрэсліў, што супрацоўніцтва з Беларуссю з'яўляецца адным з ключавых напрамкаў міжнароднай знешнеэканамічнай дзейнасці рэгіёна.

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.