Вы тут

Чацвярговая соль


Чацвярговая соль — адзін з самых старажытных (лічыцца, яшчэ праславянскіх) абярэгаў. Гэта соль, якую рыхтавалі ў ноч з серады на чацвер перадвелікоднага тыдня. У газеце «Минский листок», № 74 за 1894 год, было такое паведамленне: «Напярэдадні Чыстага чацвярга беларусы пакідаюць на ўсю ноч пад адкрытым небам кавалак мыла і соль — як лякарства ад сурокаў; іх захоўваюць увесь год у кожнай хаце». Сярод беларусаў гэты звычай жыве і сёння.

* Сальнічку са звычайнай соллю ў сераду перад заходам сонца ставілі на адкрытым месцы: на дровы, на стог сена або проста пад застрэшак. За гэту незвычайную ноч яна ўцягвала ў сябе энергію сонца, месяца, зорак, паветра і набывала, на думку нашых далёкіх продкаў, незвычайныя гаючыя і ахоўныя якасці. Раніцай, як толькі ўзыходзіла сонца, сальнічку забіралі, неслі ў хату, бралі яе патроху кожны сямейнік, а астатняе хавалі за бажніцу, за абразы.

* Быў вядомы і другі варыянт надання солі магічнай сілы. Яе перапальвалі на патэльні ў печы. Лічылася, што агонь, як і сонца, здольны быў надзяліць крышталікі солі незвычайнымі лекавымі ўласцівасцямі.

* На працягу года асвячоную такімі спосабамі соль выкарыстоўвалі ў самых розных сітуацыях як самы моцны абярэг і цудоўны лекавы сродак.

* Продкі раілі: калі госці сурочылі ваша дзіця (яно стала неспакойным, бясконца плача, павышаецца тэмпература), пакладзіце яго на канапу галавой на ўсход, вазьміце ў тры пальцы правай рукі крыху чацвярговай солі і абнясіце ёю вакол дзіцяці па сонцы, потым кіньце гэту соль у печ, каб яна згарэла. З інтэрвалам у хвіліну яшчэ двойчы паўтарыце гэты рытуал. Вельмі хутка ваша дзіця супакоіцца і моцна засне.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.