Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Салата «Фіялка»

Спатрэбіцца: курынае сцягно (запечанае або варанае) — 1 шт., сыр цвёрды — 100 г, яйка курынае варанае — 3 шт., пятрушка — невялікі пучок, часнок — 1 зубок, радыска (3-4 шт. на ўпрыгожванне, астатняя — у салату) — 1 пучок, маянэз — 1 ст. л.; смятана — 2 ст. л.; сумесь перцаў (памеленая) — на смак, соль — на смак, шпінат (свежы, для ўпрыгожвання, трохі).

Курынае мяса парэзаць кубікамі, дадаць дробна парэзаную пятрушку. Потым сыр, радыску, парэзаныя кубікамі яйкі. Не забудзьцеся пакінуць чвэртачку жаўтка для ўпрыгожвання. Рыхтуем запраўку: смятана, маянэз, выціснуты праз прэс часнок, сумесь перцаў. Усе змешваем. Запраўляем салату. Пакідаем на 5 хвілін, затым каштуем, калі патрабуецца, дадаём соль.

4-7

Прыступаем да ўпрыгожвання салаты. Салату перакласці ў салатнік, лепш узяць керамічны, які нагадвае дэкаратыўны кветкавы вазон. З краёў па крузе выкладваем лісточкі шпінату. Цяпер, мабыць, самае складанае: наразаем радыску тонкімі, амаль празрыстымі кружочкамі. Можна скарыстацца нажом-гародніначысткай. Робім кветкі. На кожную кветку ідзе 5 кружочкаў радыскі. Проста ставім кружочкі ў салату нахлёстам адзін на аднаго. Сярэдзінку кветкі робім з раструшчанага яечнага жаўтка.

Як праверыць, што яйка свежае

Складана вызначыць на знешні выгляд, сапсавалася яйка ці не. Але ёсць просты спосаб, які можа дапамагчы.

Вазьміце міску і напоўніце яе халоднай вадой. Апусціце ў яе яйка. Калі яно тоне — яйка свежае і яго можна ўжываць. Калі яно тоне, але размяшчаецца вертыкальна — яйка можна есці, але тэрмін яго прыдатнасці падыходзіць да канца. Такія яйкі трэба прыгатаваць у найбліжэйшы час. Калі яно ўсплывае — яйка сапсавана.

Чаму так адбываецца? Справа ў тым, што шкарлупіна яек мае порыстую структуру, з часам яе змесціва выпарваецца і туды трапляе паветра. Праз гэта яйка і ўсплывае.

Пры лішку цукру ў цесце пірагі хутка «румяняцца» і нават падгараюць. Запавольваецца закісанне дражджавога цеста, і выпечка атрымліваецца менш пышнай.

Тлушчы, размякчаныя да гушчыні смятаны, дадаюць у канцы замешвання цеста або пры яго абмінанні, ад гэтага браджэнне цеста паляпшаецца.

У чаканні свята

Яйка з даўніх часоў лічыцца галоўным атрыбутам Вялікадня. Яно з'яўляецца сімвалам адраджэння прыроды, якое нясе з сабой жыццё, радасць, вясновае сонца. Людзі сталі ствараць велікодныя яйкі сваімі рукамі, каб надоўга захаваць памяць пра свята. Іх прынята дарыць у якасці падарунка родным і сябрам.

4-2

Для ўпрыгожвання яек на Вялікдзень можна выкарыстоўваць звычайныя ніткі для вязання.

Папярэдне падрыхтуйце яйкі. Трэба зрабіць маленькія адтуліны ў верхняй і ніжняй частках яйка, выдзьмуць змесціва. Прамыць і даць яйкам добра прасохнуць. Цяпер можна пачынаць іх упрыгожваць. Наносім трохі клею на верхнюю частку яйка і, акуратна скучваючы па спіралі, прыклейваем нітку для вязання. Не трэба старацца абклеіць ніткай адразу ўсё яйка. Нашмат прасцей падзяліць гэты працэс на тры ці чатыры часткі, даючы час клею прасохнуць. Тады нітка будзе выкладзена прыгожа і велікоднае яйка будзе выглядаць акуратным.

4-6

Скончыўшы з абклейкай, можна ўзяцца непасрэдна за ўпрыгожванне. Карыстаючыся ўсё тымі ж ніткамі для вязання, на адным з яек можна зрабіць кружочкі. Для гэтага наносім клей на яйка і, наматаўшы па спіралі нітку, фарміруем круг. Канец ніткі схавайце пад самім кругам. Так можна зрабіць 4-6 кружочкаў. Іншыя яйкі можна ўпрыгожыць, прыклеіўшы ніткі розных колераў вакол кожнага з іх. І, як варыянт, на адным з яек па сярэдзіне прыклейце нітку зігзагападобна.

Яшчэ вось такім спосабам можна ўпрыгожыць яйкі: змесціва кожнага выдзьмуць са шкарлупіны і нанесці на яе клей ПВА, а потым абсыпаць крупамі.

4-54-4

Такі кошык для яек можна зрабіць за вельмі кароткі час і без асаблівых выдаткаў. Усё, што можа спатрэбіцца, гэта невялікая карункавая сурвэтка, клей ПВА, талерка ці піяла, галінка, з якой будзе зроблена ручка кошыка. На талерку, папярэдне заматаную цэлафанам, кладзём сурвэтку, мажам клеем і чакаем, каб яна высахла. Потым робім ручку і дэкарыруем па сваім жаданні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.