Вы тут

АЎТОБУС НАШАЙ МАРЫ


Час у дарозе прапануюць бавіць з літаратурай, мастацтвам ці музыкай

4-23

Яго я ўбачыла на адным з праглядаў на кафедры графічнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якая, дарэчы, сёлета адзначае сваё сямідзесяцігоддзе. Гэта быў «Літаратурны аўтобус». Цяпер мы ўсе вельмі шмат гаворым, што варта было б падняць нашу агульную культуру, зацікавіць людзей сапраўднай літаратурай. Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы творчай моладзі Януш Багданаў (кіраўнік — адзін з самых яркіх, вопытных майстроў графічнага дызайну Юрый Тарэеў) прапанаваў, як мне здаецца, просты і лёгка здзяйсняльны спосаб — пусціць па вуліцах горада «Літаратурныя аўтобусы». Няхай разам з намі «едуць» вядомыя пісьменнікі, а ў салоне мы зможам прачытаць цытаты з іх твораў. У кожнага з класікаў і сучасных паэтаў і пісьменнікаў знойдзецца цытата, якая заінтрыгуе, прыцягне ўвагу. Уявіце, што зранку, працягнеце да поручня руку, каб трымацца, а перад вашымі вачыма раптам з'явяцца радкі:

Юбілейная дата. Паэт самы лепшы.

Хацелі купіць яму торт ці будзільнік.

Але, каб заўчасна не псуліся вершы,

Купілі яму халадзільнік.

Максім Танк.

Хіба ж вы не ўсміхняцеся?

Камусьці, праехаўшы ў «Літаратурным аўтобусе», захочацца адшукаць і прачытаць Багдановіча, Коласа, Купалу, Танка, Караткевіча ці Сіпакова, хтосьці нанова адкрые Пушкіна, Лермантава, Цвятаеву, Блока, Пастарнака (аўтар ідэі, які выдатна ведае літаратуру, выбраў адмысловыя, нечаканыя радкі-цытаты). А камусьці хаця б стануць вядомыя імёны тых, хто рупіўся і сёння рупіцца пра зберажэнне нашай духоўнасці і культуры. Пісьменнікаў не здарма называлі «інжынерамі чалавечых душаў». Здараецца, адна цытата, фраза можа не толькі падняць настрой, але і ўратаваць чалавека ад ганебнага ўчынку. А сённяшняе мітуслівае жыццё практычна не пакідае часу на тое, каб працаваць над сваёю душою. І што мы бачым па дарозе на працу? Рэкламу... спажывецкіх тавараў... А потым наракаем, што выхоўваем спажыўцоў. А калі б у такім аўтобусе гучалі добрыя вершы, класічная музыка... З якім гонарам бацькі, дзядулі і бабулі дэманстравалі б перад сваімі дзецьмі і ўнукамі сваю дасведчанасць, расказваючы, хто з пісьменнікаў едзе разам з імі! Урэшце рэшт, і для гасцей з іншых краін мы б пацвердзілі свой статус культурнай нацыі.

Ідэю можна развіць. Хай з'явяцца і аўтобусы — мастацкія галерэі, дзе будуць рэпрадукцыі твораў мастакоў-класікаў і сучаснікаў, аўтобусы — музычныя куфэркі, дзе будзе гучаць добрая музыка... Мы наракаем на агрэсіўнасць рэкламы, але ж сённяшні яе ўзровень дазваляе працаваць і на павышэнне нашай духоўнасці. І давайце пачнём з «Літаратурнага аўтобуса». Пра яго, упэўнена, мараць усе, хто хоча, каб наступнае пакаленне вырасла культурным, разумным, здаровым...

Галіна Ланеўская

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.