Вы тут

Новае назначэнне


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прызначыў Кастанціна Мартынецкага першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Мартынецкі Канстанцін Аляксеевіч

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў горадзе Гарадок на Віцебшчыне.

1974-1976 гадах служыў у радах Савецкай Арміі. У 1981 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці.

У 1976-1979 гадах працаваў рабочым, інжынерам-тэхнолагам на Мінскім аўтамабільным заводзе. У 1979-1981 гадах — старшы інжынер, інжынер-тэхнолаг ІІ катэгорыі, вядучы канструктар Праектна-канструктарскага і тэхналагічнага бюро па механізацыі з доследнай вытворчасцю. У 1982-1986 гадах працаваў інструктарам, загадчыкам аддзела ў Маскоўскім РК КПБ Мінска, у 1986-1992 гадах — намеснікам начальніка, начальнікам упраўлення бытавога абслугоўвання Мінгарвыканкама.

У 1992-2000 гадах працаваў кіраўніком спраў Выканаўчага сакратарыята СНД, затым Выканаўчага камітэта СНД. З 2000 па 2007 год займаў кіруючыя пасады ў апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2007-2015 гадах быў кіраўніком апарата Савета Міністраў Беларусі.

У красавіку 2015-га прызначаны першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.