Вы тут

Гісторыя промыслу і барацьбы з ім


Унікальная выстава, прымеркаваная да Міжнароднага дня смеху, пачала працу ў Музеі гісторыі беларускага кіно — экспазіцыя, якая раскрывае традыцыі самагонаварэння пад інтрыгуючай назвай «Лятучая, гаручая, празрыстая: гісторыя промыслу і барацьбы
з ім у Беларусі».

4-30

Сумесна з «Беларускім саюзам дызайнераў» музей сабраў узоры самагонных апаратаў, савецкіх плакатаў антыалкагольнай накіраванасці, атрыбуты, якія суправаджаюць сам працэс самагонаварэння. Тут прадстаўлена графіка вядомых беларускіх мастакоў — Барыса Заборава, Мікалая Гурло, Леанарда Чурко, Аскольда Чуркіна, Яўгена Бусла, а радкі, якія стваралі для плакатаў, — ад Рыгора Барадуліна, Генадзя Кляўко, Івана Стадольніка.

Акрамя іншага, наведвальнік зможа ўбачыць спецыяльна падрыхтаваныя відэаматэрыялы: доктар філасофіі Ірына Дубянецкая акрэсліць асаблівасці спажывання алкаголю ў беларусаў з культуралагічнага пункту гледжання, доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў зробіць агляд гісторыі самагонаварэння і ролі моцнай вадкасці ў беларускай гаспадарцы.

Хоць мы ў найноўшай гісторыі і вядзём барацьбу з практыкай гатавання магічнага прадукту, самагон упэўнена ўвайшоў у беларускую культуру і замацаваўся ў ёй як традыцыі нацыянальнай кухні. Дарэчы, музейны комплекс «Дудуткі», які працуе ў кірунку пошуку і адраджэння нацыянальных беларускіх рэцэптаў, выступае партнёрам выставы і больш за тое — арганізуе дэгустацыі.

Адкрыццё выставы першага красавіка — сімвалічнае. Так мы спрабуем з гумарам паглядзець усім гэтым самагонным апаратам «у твар» і сказаць сваё цвёрдае: «Мне зусім трошкі!»

Кажуць, самагон на нашых землях гатуюць з XV стагоддзя. Гістарычна склалася, што бутэлька самагонкі магла быць самай стабільнай валютай. Так і жылі. «Самагонаварэнне залежала ў першую чаргу ад наяўнасці жыта ў сялян, таму ў свой час істотна распаўсюдзілася ў Заходняй Беларусі, не абцяжаранай калгасным ладам». Ды і сёння мы прапануем самагон як элемент нацыянальнай спадчыны турыстам, наведвальнікам аграсядзіб і проста гасцям.

Такі пласт культуры — не пабаюся гэтага слова — проста не выкрасліш, дык што ж пра яго маўчаць. Трэба глядзець, чытаць агіткі на антыалкагольных плакатах і дэгуставаць зусім патрошку. Выстава будзе доўжыцца да 17 мая.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.