Вы тут

Залататканая адзнака годнасці


Унікальную магчымасць убачыць сапраўдны кунтушовы пояс са Слуцкай мануфактуры дае выстава ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі «Залататканая адзнака годнасці».

[caption id="attachment_78426" align="alignnone" width="600"]7-20 Част­кі па­ясоў у  адзен­ні ксян­дзоў.[/caption]

Перада мной 8 паясоў з прыватнай калекцыі, зробленых у XVІІІ-XІX стагоддзях на мануфактурах у Слуцку, Гродне, Ліёне (Францыя), Польшчы і Расіі. Усе яны прыгожыя і нечым адметныя. Але старшы навуковы супрацоўнік музея Галіна ХАМКО пераканана, што менавіта кунтушовы слуцкі пояс па тэхніцы выканання, структуры — самы дасканалы. Невыпадкова яго капіравалі і падраблялі.

Вось, напрыклад, пояс з Ліёна. Верагодна, там асабліва не абцяжарваліся пошукам уласнага «твару». Навошта, калі ўжо ёсць выдатны слуцкі пояс, які можна выгадна прадаць у Рэчы Паспалітай? Бяры і рабі. Вось і бачым: пояс зрабілі ў Францыі, а метка на ім — «Слуцк».

Альбо параўнаем са слуцкімі паясы, што паходзяць з расійскіх мануфактур. Яны, як і нашы, з шаўковай ніткі, а вось металічнай нітачкі няма. Адметнасць слуцкіх паясоў у тым, што аснова з шоўку яшчэ абкручвалася вельмі тонкім дротам — залатым ці сярэбраным. Потым, калі вытканы пояс прапускалі праз спецыяльны вал, метал расплюшчваўся і здавалася, што выраб літы.

[caption id="attachment_78427" align="alignnone" width="600"]7-21 Кун­ту­шо­вы слуц­кі по­яс.[/caption]

Дарэчы, выстава цікавая і тым, што можна паразважаць над міфам, з якім звязана і гісторыя слуцкіх паясоў. Як вядома, у XVІ стагоддзі дваране Еўропы пачалі шукаць свае карані і тагачасная эліта Рэчы Паспалітай знайшла іх сярод ваяўнічага, свабодалюбівага народу з усходу — сарматаў. Маўляў, яны прыйшлі і заваявалі землі славян і балтаў. Заваяваныя — гэта сяляне, рамеснікі, гандляры. А вось шляхта — ад сарматаў. Таму становіцца вельмі папулярным усё ўсходняе — тканіна, мэбля, іншыя рэчы.

Спярша, сапраўды, паясы прывозілі з Усходу. Аднак шляхты на нашых землях было шмат, таму спатрэбілася арганізаваць уласную вытворчасць. Гэтую справу распачалі прадстаўнікі славутага роду Радзівілаў і ткач армянскага паходжання са Стамбула Аванес Маджаранц, які становіцца ў нас Янам Маджарскім. Пры гэтым, пэўна, не абышлося і без «прамысловага шпіянажу»: ткацкі станок, верагодна, вывозіўся да нас патаемна, па частках, праз розныя ўчасткі мяжы. А ўжо нашы майстры зрабілі і іншыя станкі.

Зрэшты, як бы ні хацелася шляхце лічыць сваімі продкамі сарматаў, але выстава ў Гродне ў гэтым не пераконвае. Відаць, што ў арнаменце і слуцкага пояса, і іншых, стылізаваных пад гэты шэдэўр, усё ж пераважаюць не ўсходнія, а нашы матывы. І гэта зразумела: куды ж без родных валошак, незабудак альбо дубовага лісця?

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.