Вы тут

Пакуль ветрана і часам дождж


А на выхадныя сіноптыкі абяцаюць да 19 цяпла і ўначы будзе ўжо з плюсам

Амаль на працягу ўсяго тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халаднаватай паветранай масе, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы чакаюцца невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца туман, слабы галалёд. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад 5 да 11 градусаў цяпла. І ў сераду месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, удзень — ад 6 цяпла па паўночным усходзе да плюс 13 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер кароткачасовыя дажджы прагназуюцца толькі ўначы, а ўдзень будзе ўжо пераважна без ападкаў. Месцамі па ўсходзе зноў чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла, удзень — 6-12 градусаў вышэй за нуль, а па паўднёвым захадзе нават да плюс 14 градусаў.

Ужо з пятніцы на тэрыторыі Беларусі пачне гаспадарыць антыцыклон, калі разам з паўднёвымі вятрамі да нас пачне вяртацца больш цёплае і камфортнае надвор'е. Стане пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе яшчэ каля нуля (ад мінус 3 да плюс 3 градусаў), а ўдзень веснавое сонейка пачне награваць слупок тэрмометра да плюс 8-14 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 17 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у суботу прагназуецца ўвогуле спакойнае і пераважна без ападкаў надвор'е. Тэмпература ўначы будзе складаць ад 3 градусаў марозу да 4 цяпла, удзень чакаецца плюс 11-17 градусаў, а па паўднёвым захадзе краіны — да 19 цяпла. У нядзелю на фоне павышанага ціску праз тэрыторыю краіны будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт, таму месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы. Уначы адразу пацяплее да плюс 1-7 градусаў, а ўдзень тэмпература паветра складзе ад 8 да 15 цяпла, па поўдні — плюс 16-18 градусаў. А ў такое надвор'е можна ўжо і ў лес на шашлыкі...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.