Шаферы


Шаферы. На вяселлі бліжэй за ўсё да жаніха і нявесты знаходзіліся (і ў сэнсе паўсядзённых адносін, і ў плане пасадкі за вясельным сталом) іх самыя блізкія сябры — шафер і шаферка.

Шафер — найбліжэйшы сябар жаніха. Шаферка — сяброўка нявесты, часцей за ўсё менавіта з ёй нявеста «кумілася» на Тройцу. Клятва аб сяброўстве дзвюх дзяўчат звязвала іх да моманту вяселля адной з іх. Дружак у жаніха было звычайна двое — вялікі і малы, старэйшы і малодшы; у некаторых выпадках дружак было сем, часам — дванаццаць.

* Дружкі жаніха і нявесты вылучаліся з усіх удзельнікаў вясельнай урачыстасці спецыяльнымі знакамі адрознення. Хлопцаў абвязвалі ручніком, завязвалі на руку чырвоную стужку, але часцей за ўсё на грудзі шаферам і шаферкам мацавалі букецікі з сушаных кветак і стужачак.

* «Скупіць дружак» — так звалі на Беларусі абрад, калі дружкам павязвалі ручнікі, а тыя павінны былі адкупіцца грашамі.

* Шафер і шаферка ў розных рэгіёнах Беларусі называліся па-рознаму: дружкі, маршалкі, баяркі, старшая сяброўка, галоўны дружка і яго намеснік, паджанішок. Сёння шырокае распаўсюджванне атрымала афіцыйна-грамадзянская назва іх статусу — гэта ганаровыя сведкі, якія павінны сваёй прысутнасцю і сваімі подпісамі ў кнізе рэгістрацыі грамадзянскіх актаў пацвердзіць сапраўднасць шлюбу дваіх маладых людзей.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.