Вы тут

«Школьны тэатр» па-беларуску


У Віцебску пройдзе традыцыйны фестываль школьных тэатраў. Галоўная ўмова для ўдзелу ў ім — усе спектаклі павінны быць пастаўлены па творах беларускіх пісьменнікаў.

— У «Школьным тэатры» 13-14 красавіка возьмуць удзел самыя лепшыя тэатральныя калектывы сярэдніх школ, гімназій і пазашкольных устаноў, якія прайшлі папярэдні адбор і атрымалі прызавыя месцы на раённых конкурсах. Шэраг пастановак будзе прысвечаны ваеннай тэматыцы. Сярод аўтараў, па творах якіх пастаўлены спектаклі, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Міхась Чарот, Францішак Аляхновіч... — паведаміў «Звяздзе» Юрый Іваноўскі, літаратурны рэдактар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа.

Журы сёлета ўзначаліць народная артыстка Беларусі Святлана Акружная. У яго складзе таксама вядучыя артысты тэатра імя Якуба Коласа, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і культуры.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.