Вы тут

Абы працавалі


Легальных работнікаў за мяжой у нас дармаедамі не прызнаюць

На каго распаўсюджваецца абавязак па штогадовай аплаце збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў і хто ад яго вызваляецца? У якіх выпадках сума збору памяншаецца? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Зразумела, што Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» пачалі горача абмяркоўваць нашы суайчыннікі, якія больш за 6 месяцаў у годзе працуюць у Расіі. Яны ж зарабляюць грошы для сваіх сем'яў, ды і для краіны. Дармаедамі назваць іх цяжка. Міхаіл Расолька адзначае, што прынятым дакументам ад аплаты збору за адпаведны падатковы перыяд вызваляюцца грамадзяне, якія фактычна знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі менш за 183 каляндарныя дні. Зразумела, што факт знаходжання за межамі краіны неабходна пацвердзіць дакументальна. Калі грамадзянін працуе ў Расіі легальна, то ў яго праблем па дадзеным пытанні не ўзнікне, як лічыць спецыяліст.

Шабашнікам будзе цяжэй

Разам з тым, сёння ў Расію на заробкі едуць не толькі ад нейкай арганізацыі, але і самастойна. Тут і ўзнікае пытанне: якім чынам наш чалавек павінен пацвердзіць сваю адсутнасць на тэрыторыі Беларусі, калі штампа аб перасячэнні мяжы ў яго няма? На гэты конт спадар Расолька адзначае, што дзень уезду (выезду) у Беларусь (з Беларусі) фізічнай асобы вызначаецца на падставе праязных дакументаў, адзнак, якія ўносяцца ў дакументы, якія сведчаць асобу, іншых дакументаў, што пацвярджаюць дзень уезду (выезду).

Калі дакументы не дазваляюць адназначна вызначыць час фактычнага знаходжання фізічнай асобы на тэрыторыі краіны, плацельшчык прадастаўляе ў падатковы орган дакументы, якія пацвярджаюць месца яго фактычнага знаходжання на працягу каляндарнага года, а таксама любыя іншыя дакументы, што могуць служыць падставай для вызначэння месца яго фактычнага знаходжання. Гэта дакумент, які пацвярджае асобу, копіі дакументаў, што сведчаць пра месца жыхарства (пры яго наяўнасці) на тэрыторыі нашай краіны або замежнай дзяржавы (копіі дагавора куплі-продажу, найму (паднайму) жылога памяшкання і іншыя), копіі дакументаў, якія пацвярджаюць атрыманне на тэрыторыі Беларусі або замежнай дзяржавы даходаў па працоўных, грамадзянска-прававых дагаворах, копіі іншых дакументаў, што сведчаць пра месца фактычнага знаходжання на тэрыторыі краіны або замежнай дзяржавы (жыхарства, знаходжання, працы, службы, вучобы) фізічнай асобы на працягу каляндарнага года (гадоў), копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць вышэй агучаныя факты.

У сем'ях існуюць выпадкі, калі дзетак даглядаюць не жанчыны, а таты. Жонкі ў гэты час працуюць, бо заробак у іх большы. А што рабіць са зборам? Прадстаўнік падатковай службы адзначае, што калі на працягу 2015 года такі мужчына больш за 183 каляндарныя дні будзе выхоўваць дзіця ва ўзросце да 7 гадоў, то ён не з'яўляецца плацельшчыкам збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Дакументамі, якія пацвярджаюць такі факт, могуць служыць копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці і інфармацыя аб перыядзе і месцы працы яго жонкі.

Заплаці падатак — і «хварэй» спакойна

Існуюць у нас цяпер такія людзі, якія не працуюць па стане здароўя (гэта не інваліды ці пенсіянеры) або не жадаюць працаваць. Разам з тым, грошы ў іх ёсць, бо афіцыйна па дагаворы здаюць у арэнду жыллё і штомесяц плацяць падаходны падатак. Як быць з гэтай катэгорыяй грамадзян? «Для асоб, якія аплацяць на працягу года сёлета падаходны падатак або шэраг іншых названых у дэкрэце падаткаў, прадугледжана змяншэнне агучанай вышэй сумы збору на сумы аплачаных падаткаў (пункт 8 дэкрэта)», — удакладняе пазіцыю міністэрства Міхаіл Расолька. А вось у выпадку аплаты падаходнага падатку ў 2015 годзе ў памеры, большым за 20 базавых велічынь, аплата збору «на дармаедства» не прадугледжваецца ўвогуле (падпункт 3.2 пункта 3 дэкрэта № 3).

Не афармляцца Рамеснікам, а быць ім

Існуюць у нашым грамадстве і такія людзі, якія не працавалі дагэтуль, але збіраюцца ў найбліжэйшыя дні аформіцца рамеснікам. Гэта каб збор не плаціць. Наш эксперт з па-
датковай галіны расчаруе такіх «хітруноў».

Падпунктам 5.8 пункта 5 дэкрэта №3 устаноўлена, што грамадзянін прызнаецца тым, хто ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных расходаў у перыяд ажыццяўлення рамеснай дзейнасці толькі тады, калі прысутнічае аплата збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці за поўны каляндарны год у тэрмін, вызначаны заканадаўствам для аплаты гэтага збору за кожны наступны каляндарны год. Гэта значыць, што ад аплаты збору могуць быць вызвалены толькі асобы, якія ажыццяўлялі ў 2015 годзе рамесную дзейнасць і аплацілі збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці на 2015 год не пазней за
28 снежня летась.

Працяг тэмы будзе. Калі ў вас узніклі іншыя пытанні аб гэтым падатку, то існуе магчымасць атрымаць на іх адказы непасрэдна ад спецыялістаў падатковай галіны. Папярэднія пытанні прымаюцца па тэлефоне: (8-017) 287-17-51 — на працягу бягучага тыдня.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.