Вы тут

Хлусня каштуе дорага


Прадаў другую кватэру на працягу пяці гадоў і... заплаціў у бюджэт 25 млн рублёў

Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) па Кастрычніцкім раёне г. Мінска ў дачыненні да фізічнай асобы, якая ў 2013 годзе рэалізавала другую на працягу пяці гадоў кватэру, праведзена камеральная праверка.

Падчас праверкі ўстаноўлена, што названай асобай былі дапушчаны парушэнні вызначанага тэрміну прадастаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку з фізічных асоб за 2013-ы год, а таксама парушэнне тэрміну аплаты падаходнага падатку. Пра гэта паведамляе прэс-служба МПЗ.

Менавіта камеральная праверка дэкларацыі прымусіла такога прадаўца нерухомасці ўспомніць усё і разлічыцца з дзяржавай. А ў выніку былому ўласніку былі прад'яўленыя да аплаты падаходны падатак у памеры 22,6 млн рублёў і пеня ў памеры 3,8 млн рублёў. Плацяжы паступілі ў бюджэт у поўным аб'ёме.

А ад сябе асабіста нагадаю, што парушэнні падатковага заканадаўства тэрмінаў даўнасці не маюць. Вось так.

Сяргей КУРКАЧ

Даведка «Звязды»

Камеральная падатковая праверка праводзіцца па месцы знаходжання падатковага органа на аснове падатковых дэкларацый (разлікаў) і іншых дакументаў, якія прадастаўлены плацельшчыкам (іншай абавязанай асобай) і звязаных з падаткаабкладаннем, а таксама іншых дакументаў аб дзейнасці плацельшчыка, што ёсць у падатковага органа. Падчас правядзення камеральнай падатковай праверкі падатковы орган мае права запатрабаваць у плацельшчыка дадатковыя звесткі, атрымаць тлумачэнні і дакументы, якія пацвярджаюць правільнасць вылічэння і своечасовасць аплаты падаткаў, збораў (пошлін).

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.