Вы тут

Ёсць падсобная гаспадарка? Значыць, не дармаед


Калі чалавек пражывае ў сельскай мясцовасці і не можа знайсці належнай працы, ён можа быць вызвалены ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў падчас анлайн-канферэнцыі.

7-48

У прыватнасці, Валерый Кавалькоў заявіў, што ў дэкрэце ўлічаны розныя варыянты занятасці грамадзян.

— Перыядамі ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў лічацца перыяды ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, выканання работ па грамадзянска-прававых дагаворах, ажыццяўлення рамеснай дзейнасці. А таксама перыяды, на працягу якіх грамадзянін, зарэгістраваны па месцы жыхарства ў сельскім населеным пункце, пасёлку гарадскога тыпу, вёў асабістую падсобную гаспадарку, — сказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны.

Факт і перыяд вядзення ўласнай падсобнай гаспадаркі грамадзянінам, якому (членам сям'і якога) для гэтых мэтаў прадастаўлены зямельны ўчастак, павінны быць пацверджаны сельскім (пасялковым) выканаўчым і распарадчым органам.

Святлана Бусько.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?