Вы тут

Ратаўнікі вачыма дзяцей


У Мінскім палацы дзяцей і моладзі тыдзень працягваўся аднайменны агляд-конкурс. На ім можна было пабачыць самыя незвычайныя творы школьнікаў з усёй краіны, прысвечаныя тэме пажарнай бяспекі. Завіталі туды і карэспандэнты «Звязды».

7-39

[caption id="attachment_78404" align="alignnone" width="600"]7-38 Першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Васіль Сцепаненка ўручае прызёрам конкурсу падарункі.[/caption]

Макеты старых конных павозак і цяперашніх магутных аўтамабіляў, манекены дарэвалюцыйных брандмаёраў і сучасных выратавальнікаў, інсталяцыі, вырабы з саломкі, казачныя персанажы, якія спяшаюцца на дапамогу... Ад колькасці і разнастайнасці экспазіцыі разбягаліся вочы. Шматлікія малюнкі і плакаты краналі сваёй прастадушнасцю і адначасовай палымянасцю. Прыхільнікі Пегаса спаборнічалі ў конкурсах на найлепшую казку, верш і апавяданне. Журы было няпроста вызначыць найлепшых юных творцаў.

7-40

— Агляд-конкурс мы праводзім ужо сямнаццаты раз, — гаворыць першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Васіль Сцепаненка. — Аднак сёлета мы былі вымушаны ў многіх намінацыях уводзіць дадатковыя ўзроставыя падкатэгорыі, столькі нам даслалі цудоўных прац! Не застаюцца школьнікі абыякавымі да надзвычайных сітуацый. Праз творчасць яны вучацца бяспечнаму жыццю самі і вучаць яму іншых.

7-41

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.