Вы тут

Планы эфектыўнай работы


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана.

«Кіраўніку дзяржавы даложана пра дадатную дынаміку работы падведамных Кіраўніцтву справамі прадпрыемстваў і арганізацый за 2 месяцы бягучага года. Так, чысты прыбытак павялічыўся прыкладна на трэць, а выручка ад рэалізацыі тавараў узрасла больш як на 20 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года», — праінфармавалі ў прэс-службе беларускага лідара.

Віктар Шэйман таксама паведаміў аб перспектывах развіцця Кіраўніцтва справамі на найбліжэйшыя 3-4 гады, новых напрамках дзейнасці і планах па павышэнні эфектыўнасці работы. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову стварэння ў складзе Кіраўніцтва справамі шэрагу новых прадпрыемстваў, якія будуць займацца вырабам і перапрацоўкай мяса.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.