Вы тут

Самае актуальнае пытанне — працаўладкаванне


У Драгічынскім райвыканкаме правёў прыём грамадзян намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр РУМАК.

На прыём прыйшлі пяць чалавек. Асобныя пытанні, з якімі звярталіся грамадзяне, не ўваходзілі ў кампетэнцыю Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, але без увагі іх не пакінулі. Так, адна вясковая жанчына выказала занепакоенасць з нагоды здачы малака ад уласнай каровы. На прыёме прысутнічаў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Карповіч. Ён паабяцаў паспрыяць вырашэнню пытання.

Як расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Драгічынскага райвыканкама Таццяна Масюк, да намесніка міністра звярнуўся гараджанін, які даўно не працуе, з просьбай аб працаўладкаванні. Мужчына ўжо некалькі разоў адмаўляўся ад прапанаваных яму службай занятасці вакансій. Ён хоча працаваць на канкрэтным прадпрыемстве, дзе свабодных рабочых месцаў няма. Заяўніку парэкамендавалі ўладкоўвацца туды, дзе патрабуюцца працаўнікі. Шматдзетнай маці была дадзена юрыдычная кансультацыя па пытаннях выплаты дапамогі на дзяцей.

У гэты ж дзень Аляксандр Румак наведаў Драгічынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе сустрэўся з працаўнікамі і наведвальнікамі.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.