Вы тут

Лямпачку ўкруціць аблвыканкам?


35 тэлефанаванняў з розных раёнаў Гомельшчыны атрымала падчас прамой лініі кіраўнік справамі аблвыканкама Алена Клічкоўская. Традыцыйна найбольш часта грамадзяне закранаюць сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання.

Сярод іншых быў і зварот, у якім гамяльчане прасілі замяніць лямпачку на кватэрнай пляцоўцы. Грамадзяне часта просяць дапамагчы вырашыць асабістыя праблемы, такія, як працяканне балкона, ачыстка каналізацыі, рамонт асвятлення...

Адразу тры чалавекі патэлефанавалі на прамую лінію з вёскі Асаўцы, што практычна прымыкае да Гомеля. Жыхары гэтага населенага пункта прасілі арганізаваць рух маршруткі да абласнога цэнтра ў выхадныя дні. Алена Уладзіміраўна паабяцала, што ў эксперыментальным парадку будзе зроблена спроба адгукнуцца на просьбу грамадзян. У выпадку, калі гэта будзе эканамічна мэтазгодна, новы маршрут можа застацца ў раскладзе руху гарадскога транспарта.

Жыхар Калінкавіцкага раёна, які зусім нядаўна пераехаў туды з Данецкай вобласці, папрасіў аказаць грашовую дапамогу ў правядзенні платнай аперацыі. Алена Клічкоўская паабяцала, што ў гэтым канкрэтным выпадку можна будзе знайсці сродкі і дапамагчы чалавеку. Дарэчы, былі звароты з просьбамі аб працаўладкаванні грамадзян суседняй краіны на прадпрыемствы Гомельскай вобласці. У кожным выпадку будзе індывідуальнае рашэнне.

Увогуле ж, у апошнія тыдні азначаецца тэндэнцыя зніжэння колькасці зваротаў грамадзян на ўсе прамыя лініі. Калі спачатку жыхары выказвалі пэўныя просьбы, агучвалі рэальныя праблемы, то зараз звяртаюцца па кансультацыю і ў сувязі з гэтым многія пытанні вырашаюцца ці адразу падчас гутаркі, ці на працягу некалькіх дзён.

Адначасова з прамой тэлефоннай лініяй ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці практыкуюцца выязныя прыёмы насельніцтва. Гэта дазваляе мясцовым органам улады аператыўна рэагаваць на запыты людзей.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.