Вы тут

Дэльта Банк расплаціцца і з«юрасобамі»?


Дэльта Банк просіць кліентаў банка — юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — даць контрагентам рэквізіты для залічэння грашовых сродкаў у іншых банках краіны, пра што паведамляецца на сайце банка.

У паведамленні таксама адзначана, што «банк не нясе адказнасць за парушэнне сваіх абавязацельстваў з прычыны немагчымасці іх выканання, у сувязі з адкліканнем ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці». Акрамя таго, спыняецца налічэнне працэнтаў, няўстоек (штрафаў, пені). Вяртанне дэпазіту і выкананне банкам іншых абавязацельстваў будзе ажыццяўляцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

У адпаведнасці з артыкулам 99 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, з моманту адклікання ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці забараняецца да моманту стварэння ліквідацыйнай камісіі (прызначэння ліквідатара) або прызначэння гаспадарчым судом кіраўніка (антыкрызіснага кіраўніка) выкананне банкам абавязацельстваў па раней заключаных дагаворах.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.