Вы тут

Падарунак ад земляка


Больш за 200 кніг перадаў Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы пісьменнік Адам Мальдзіс.

Сярод іх манаграфія «Сузор'е беларускага памежжа», над якой спадар Мальдзіс працаваў 12 гадоў. У гэтым энцыклапедычным даведніку ўпершыню сабрана 1650 біяграфічных артыкулаў пра нашых суайчыннікаў у суседніх краінах.

Дырэктар Астравецкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Наталля Ачарэтава кажа, што Адам Восіпавіч заўсёды радаваў землякоў цікавымі кнігамі. І таму з'явілася ідэя стварыць яго «бібліятэку»: у гэтым фондзе — выданні са звесткамі пра Астравеччыну і з публікацыямі Адама Мальдзіса, а таксама кнігі з аўтографамі пісьменнікаў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.