Вы тут

Цэны больш не «трымаюць»


Каб захаваць неабходны асартымент тавараў

Днямі ў краіне адмянілі забарону на рост рознічных цэн на тавары ў параўнанні з цэнамі, якія дзейнічалі па стане на 18 снежня летась. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў №250 ад 31 сакавіка, якой удакладняюцца некаторыя пытанні спажывецкага рынку.

Больш за тое, прыняты ўрадам дакумент загадвае міністэрствам гандлю, сувязі і інфарматызацыі, Беларускаму рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму забяспечыць наяўнасць шырокага асартыменту спажывецкіх тавараў у гандлёвых аб'ектах, у тым ліку інтэрнэт-крамах.

У пастанове гаворыцца, што адказнасць за насычэнне спажывецкага рынку нехарчовых тавараў айчыннай вытворчасці ўскладзена на намеснікаў прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Калініна і Уладзіміра Сямашку ў адпаведнасці з размеркаваннем абавязкаў, харчовымі таварамі айчыннай вытворчасці — на віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага, за стабільнасць цэн і забеспячэнне шырокага асартыменту тавараў у рознічнай гандлёвай сетцы — на першага намесніка прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.