Вы тут

Універмагі прывабліваюць зніжкамі


У красавіку ў буйнейшых універмагах сталіцы пройдуць дні зніжак, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

9-11, 16-18 і 30 красавіка прадаставіць 15-працэнтную зніжку пакупнікам ГУМ. Меншымі на 17 працэнтаў будуць цэны ў гандлёвым доме «На Нямізе» 8-10, 23-24 красавіка. На 15 працэнтаў танней абыдуцца тавары тым, хто завітае 11 красавіка ў ЦУМ. На такую ж зніжку змогуць разлічваць пакупнікі ва ўнівермагу «Беларусь» 9, 16 і 24 красавіка. Гандлёвы цэнтр «Кірмаш» прадаставіць 15-працэнтную зніжку на ўсе нехарчовыя тавары 8, 15, 22 і 29 красавіка.

Апроч таго, 18-19 красавіка ў сталіцы пройдзе маштабны спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў з удзелам вытворцаў з усіх рэгіёнаў краіны. Ён адбудзецца каля Палаца спорту (з 10 да 17 гадзін). У мерапрыемстве возьмуць удзел больш за 50 прадпрыемстваў-вытворцаў і гандлёвых арганізацый. Са зніжкамі пакупнікам прапануюць набыць швейныя, трыкатажныя, галантарэйныя тавары, коўдры, пледы, абутак для ўсёй сям'і. Можна будзе купіць і харчовыя тавары, прадукцыю грамадскага харчавання, сажалкавую рыбу і прадукцыю яе перапрацоўкі. Наведнікі таксама змогуць стаць удзельнікамі культурна-забаўляльнай праграмы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?