Вы тут

Вітаміны давай!


Авітаміноз, гіпавітаміноз, зніжэнне імунітэту — спадарожнікі вясны. Вясной мы такія аслабленыя... Нам трэба звярнуць увагу не толькі на адпаведную ўзросту фізічную актыўнасць, але і на рацыянальнае харчаванне.

1. Штодня раніцай выпівайце шклянку кефіру, а ўвечары прымайце прабіётыкі (біялагічна актыўныя дабаўкі і прадукты з жывымі бактэрыямі).

2. Звярніце ўвагу на вітаміны А, Е і С.

Для папаўнення запасаў вітаміну С ужывайце брокалі, лімоны, апельсіны, грэйпфруты, ківі, ананасы, рэпчатую цыбулю, зяленіва, памідоры, журавіны.

Вітамін Е — гэта арэхі, цэльназерневы хлеб, алей, аліўкі.

Вітамін А — морква, гарбуз, бульба, чырвоны перац, персікі, абрыкосы, абляпіха.

3. Трымайцеся збалансаванай дыеты. Недахоп усяго толькі аднаго вітаміну або карыснага рэчыва можа прывесці да аслаблення імуннай сістэмы. Так што пры любых абставінах харчавацца трэба разнастайна.

4. Не забывайце: курэнне, стрэсы, экалогія змяншаюць колькасць жыццёва важных рэчываў, антыаксідантаў у арганізме.

Як распазнаць нізкі імунітэт?

Па частых прастудных захворваннях, якія падоўгу цягнуцца і выклікаюць ускладненні. Па пераходзе запаленчага захворвання ў хранічнае. Па маруднасці выздараўлення.

Адны спецыялісты раяць павышаць імунітэт, другія, наадварот, сцвярджаюць, што нічога добрага штучнае стымуляванне не абяцае. Хто ж мае рацыю?

Перад тым, як прыняць рашэнне, пажадана «памераць» свой імунітэт. Для гэтага існуюць спецыяльныя метады імунадыягностыкі. Самы распаўсюджаны — агульная імунаграма.

Калі піць эхінацэю?

Паводле слоў загадчыцы аддзялення інфармацыйнага забеспячэння насельніцтва Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алены АНІСАВЕЦ, імунастымулятары не заўсёды бясшкодныя. Калі імі няправільна карыстацца, можна справакаваць гіперактывацыю імуннай сістэмы і стан імунадэфіцыту.

Толькі кваліфікаваны імунолаг можа прызначыць медыкаментознае лячэнне, у тым ліку расліннымі прэпаратамі, фізіятэрапію і інш.

Большасць імунакарэктараў, якія павышаюць імунітэт, неабходна прымаць толькі будучы здаровым або пасля выздараўлення. Падчас самога захворвання гэта катэгарычна супрацьпаказана! Так, калі вы пачняце піць настойку эхінацэі на фоне вострай рэспіраторнай інфекцыі, то толькі ўзмоцніце запаленчы працэс. Небяспека самастойнага лячэння ў тым, што многія пачынаюць выпрабоўваць розныя прэпараты, не маючы на ўвазе пэўную «мішэнь» для ўздзеяння.

Самастойна можна праводзіць толькі звычайную прафілактыку. У тым ліку — піць настойку эхінацэі або элеўтэракоку, або радыёлы ружовай, або жэньшэню. Дарэчы, мала хто ведае, што самы эфектыўны кампанент эхінацэі — яе корань, прычым не маладзейшы за 5 гадоў, а выціснуты сок і экстракт лісця не такія каштоўныя.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».