Вы тут

Салодкае жыццё, або З чаго пачынаецца шакалад?


Не толькі ў свеце, але і ў нашай краіне назіраецца рост попыту на шакалад. У айчыннай кандытарскай фабрыкі «Спартак» — свой рэцэпт гэтага прадукту. «Спартакаўскі» шакалад мае кіславаты прысмак, што многім з нас вельмі падабаецца (аб гэтым сведчыць павелічэнне продажу). Ёсць і яшчэ адно вельмі істотнае адрозненне. Фабрыка набывае не паўфабрыкат (какаву цёртую), як многія іншыя вытворцы, а непасрэдна сыравіну — какава-бабы. Пераважна з Ганы або Кот-д'Івуара. Бабы на самім прадпрыемстве смажацца і ачышчаюцца, пасля чаго атрымліваецца какава-крупка, з якой можна атрымліваць какава-масла і цёртую какаву.

Дарэчы, калі ўбачыце ў саставе салодкай прадукцыі пальмавы алей, не спяшайцеся палохацца. Па-першае, без гэтага ці іншых тлушчаў расліннага паходжання немагчыма вырабіць цэлы шэраг прысмакаў, напрыклад, вафлі. Па-другое, дадавалі такія тлушчы і ў савецкі час, але выносілі на этыкетку толькі асноўныя прадукты. Цяпер жа патрабаванні да вытворцаў аб інфармаванні пакупніка сталі больш жорсткімі, а таму пазначаецца нават тое, што дадаецца ў прадукт у мізэрнай колькасці. Пальмавы алей якраз у тым ліку.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.