Вы тут

Майстроў натхняе час вясновы


Гэтыя дні асабліва натхняюць маладых майстроў Любанскай дзіцячай школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вясна дорыць новыя сюжэты тым, хто авалодвае сакрэтамі выяўленчага мастацтва, падказвае новыя фарбы для пачаткоўцаў-ткачоў і будучых майстроў вышывання. Тыя, хто займаюцца разьбою па дрэве і бондарствам, таксама адчуваюць новы прыліў творчых сіл. Кіпіць праца ў майстэрнях, дзе навучаюць пляценню з саломы і лазы, выкладаюць ганчарную справу.

8-30

Карацей кажучы, вясновы час спрыяе калектыву выкладчыкаў і іх ста вучням. Пра тое, наколькі плённа яны працуюць, сведчаць шматлікія выставы твораў школьнікаў. За гады вучобы яны авалодваюць базавымі ведамі тэорыі і практыкі ў розных відах народных рамёстваў і промыслаў.

8-28

На Любаншчыне з асобай увагай ставяцца да выхавання юных талентаў, асабліва тых, хто працягвае багатыя традыцыі мясцовых майстроў. У вёсках плённа працуюць гурткі, маладыя майстры пераймаюць ад сваіх дзядоў і бабуль майстэрства папярэдніх пакаленняў. Што датычыцца дзіцячай школы мастацтва ў Любані, то яе выхаванцы займаюцца ў адным з самых прыгожых старажытных гарадскіх будынкаў, дзе была праведзена адпаведная рэканструкцыя.

8-29

Яўген Пясецкі.

Фота аўтара.

На здымках:

1. Веснавыя дні натхнілі майстроў вышыванкі на такія велікодныя сувеніры.

2. Выкладчык класа мастацкай разьбы Сяргей Корбут увасобіў у дрэве палескую птушку, якая ў гэтыя дні вярнулася на роднае гнездзішча.

3. Красавіцкімі пейзажамі цікавяцца юныя мастакі, з якімі займаецца Алена Брагінец.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.