Вы тут

Спайс нагадаў пра сябе


У Магілёве затрымалі групу маладых людзей, якія займаліся распаўсюджваннем курыльных сумесяў.

Кампанія з пяці чалавек зарабляла на жыццё продажам спайсу праз інтэрнэт. Як паведаміла супрацоўніца аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама Юлія Халамеева, змоўшчыкі знаходзілі пакупнікоў, атрымлівалі грашовыя пераводы на свае электронныя кашалькі і рабілі закладкі курыльных сумесяў дзесьці ў межах горада. Гандляры ніколі не сустракаліся са сваімі кліентамі, але пра іх дзейнасць стала вядома супрацоўнікам міліцыі, якія неўзабаве і затрымалі пяць удзельнікаў групы, уключаючы кіраўніка. Усе яны маладыя людзі ва ўзросце ад 19 да 22 гадоў, якія, акрамя аднаго (ён, дарэчы, і прывозіў «тавар» з Мінска) нідзе не вучыліся і не працавалі. Па месцы жыхарства аднаго з іх знойдзена больш за 100 грамаў небяспечнага расліннага рэчыва. Наркагандляроў чакае пазбаўленне волі да 12 гадоў. Калі будзе даказана, што маладыя людзі мелі дачыненне да арганізаванай групоўкі, тэрмін можа павялічыцца да 20 гадоў.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.