Вы тут

Забяспечыць занятасць і матэрыяльную падтрымку


Прафсаюзы разглядаюць магчымасць павялічыць суму дапамогі па часовай непрацаздольнасці і выплаты маладым маці

З такой ініцыятывай выступіў старшыня ФПБ Міхаіл ОРДА падчас пасяджэння Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. Ён прапанаваў унесці змены ў Генеральнае пагадненне паміж урадам і аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў, каб па калектыўных дагаворах можна было даплачваць работнікам, што атрымліваюць дапамогу па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах у мінімальным памеры, да сумы, разлічанай для тых,
хто выплачвае ўзносы больш за 6 месяцаў.

Вырашыліся таксама праблемы занятасці. Федэрацыя хоча скараціць непершарадныя расходы прафарганізацый усіх узроўняў і накіраваць гэтыя сродкі на падтрымку тых членаў прафсаюзаў, якія апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы з-за рэжыму няпоўнай занятасці. Будуць выкарыстоўвацца ўсе рэсурсы, каб захаваць спецыяліста на працы: перанавучанне, перапрафіляванне кадраў паміж структурнымі падраздзяленнямі кампаніі. У выпадку складаных абставін у той ці іншай арганізацыі прафсаюзы своечасова звернуцца да выканаўчай улады, каб тая дапамагла рэзерваваць месцы для працаўладкавання людзей, якія падпалі пад скарачэнне, на іншых прадпрыемствах горада ці раёна.

Старшыня ФПБ звярнуўся да наймальнікаў з просьбай захоўваць абавязкі калектыўных дагавораў і, па магчымасці, выконваць іх цалкам:

— На жаль, мы маем сёння факты прадастаўлення адпачынкаў па ініцыятыве кіраўніцтва без аплаты працы. Часам у такой сітуацыі людзі застаюцца без сродкаў да існавання. Мяркуем, што ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам такія выпадкі павінны афармляцца як прастоі з гарантаваным мінімумам у аплаце. Неабходна звярнуць увагу на захаванне заканадаўства пры пераводзе работнікаў на няпоўны працоўны час, налічэнні выхадной дапамогі і звальненні кадраў.

Падчас пасяджэння Нацыянальнага савета закранулі пытанне сацыяльнага жылля. Паколькі большая частка людзей, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — моладзь, і яна не можа дазволіць сабе браць крэдыты пад сённяшнія працэнты, трэба выканаць планы будаўніцтва арэндных кватэр на гэты год. Праўда, на думку Міхаіла Орды, неабходна адрэгуляваць адзін спрэчны момант — каб маладыя сем'і і спецыялістаў не здымалі з чаргі. Арэнднае жыллё — гэта інтэрнат палепшанага тыпу, і таму пытанне з чаргой павінна вырашацца інакш.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».