Вы тут

Снарад за ліфтам


Праз вучэбны снарад у Баранавічах былі эвакуіраваны 99 чалавек.

Паведамленне пра знаходжанне падазронага прадмета паступіла ўвечары з аднаго са шматкватэрных дамоў па вуліцы Дамейкі. Прыбыўшыя выратавальнікі, якім і пазванілі жыльцы, убачылі на лесвічнай пляцоўцы трэцяга паверха за ліфтам на драўлянай скрыні боепрыпас. Ім аказаўся вучэбны 125-міліметровы снарад, які, як папярэдне мяркуецца, быў перанесены ў кладоўку жыльцом адной з кватэр. А знайшоў яго на тэрыторыі палігона і прынёс дадому, зноў жа згодна з папярэдняй інфармацыяй, сын мужчыны — старшакласнік. Работнікі МНС разам з супрацоўнікамі міліцыі эвакуіравалі 99 чалавек, з іх 37 дзяцей. Снарад забрала прыбыўшая група размініравання.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.