Вы тут

«Прамышляў» крадзяжамі аўтамагнітол


Сталічныя праваахоўнікі па «гарачых слядах» затрымалі 31-гадовага мінчаніна, які спрабаваў чарговы раз скрасці аўтамагнітолу.

На тэлефон «102» паступіла паведамленне, што каля аднаго з дамоў па праспекце Пушкіна малады чалавек, разбіўшы бакавое шкло аўтамабіля, выцягвае магнітолу. Калі праз некалькі хвілін на месца прыбыў нарад Фрунзенскага аддзела дэпартамента аховы, невядомы паспрабаваў знікнуць на веласіпедзе. Было арганізавана пераследаванне і маладога чалавека затрымалі на вуліцы Радыятарнай. Пры ім была скрадзеная магнітола. Пазней была ўстаноўлена датычнасць затрыманага грамадзяніна, раней судзімага за крадзяжы, да яшчэ 14 аналагічных эпізодаў, якія мелі месца на тэрыторыі Фрунзенскага раёна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».