Вы тут

Забойства пасля знаёмства


У Фрунзенскае РУУС сталіцы звярнулася дзяўчына, якая паведаміла, што знайшла ў кватэры па вуліцы Сухараўскай, дзе здымала пакой, цела гаспадыні. Супрацоўнікі міліцыі сапраўды ўбачылі на падлозе на кухні труп 53-гадовай жанчыны з пашкоджаннямі галавы.

Падчас апытання кватаранткі высветлілася, што з жылля скрадзены два ноўтбукі, залатыя ювелірныя вырабы, 200 еўра і 200 долараў. Стала вядома, што напярэдадні здарэння жанчына пазнаёмілася на адным з расійскіх інтэрнэт-сайтаў з маладым чалавекам, якога запрасіла да сябе ў госці. Новы знаёмы прадставіўся чужым імем. Аднак пры садзейнічанні калег з Расійскай Федэрацыі на працягу сутак яго асоба была ўстаноўлена. А пазней — і месца знаходжання. Падазраваны ў здзяйсненні забойства 37-гадовы мужчына быў затрыманы на кватэры сужыцелькі. Тут жа былі знойдзены і зніклыя з кватэры рэчы. Затрыманы нідзе не працаваў, раней быў судзімы за рабаванне, разбой, асабліва злоснае хуліганства.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.