Яйка


Яйка велікоднае як абярэг. Пасля вяртання з храма адно асвячонае яйка маці-гаспадыня абавязкова клала за абразы. На працягу ўсяго года яно выконвала ролю надзейнага абярэга ад усялякіх непрыемнасцяў: ад хвароб дамачадцаў, сварак у хаце, ад штукарстваў дамавіка, ад маланкі і пажару. Такое яйка магло ляжаць тры і болей гадоў і не псавалася. У якасці абрадавага эквіваленту маглі захоўваць за абразамі толькі шалупінне ад першага з'едзенага яйка.

* У некаторых рэгіёнах яйка, якое захоўвалася за бажніцай на працягу года, выбіралі шляхам выканання спецыяльнага абрадавага дзеяння. У Вялікую суботу гаспадыня клала за бажніцу столькі яек, колькі чалавек жыло ў хаце, і да іх дадавала яшчэ адно. Назаўтра раніцай усе члены сям'і падыходзілі да абразоў і бралі адтуль па аднаму яйку для хрыстосавання ў час першай святочнай трапезы. Тое ж яйка, якое заставалася, апошняе, і лічылася моцным абярэгам-ахоўнікам.

* У абрадах беларусаў яйка-абярэг выконвала яшчэ і прадуцыравальную функцыю. Асабліва выразна яна прасочвалася ў абрадах сельскагаспадарчай і жывёлагадоўчай накіраванасці. Адно велікоднае яйка пакідалі для асвячэння зерня ў час засевак. Яго клалі ў сявеньку, з якой звычайна гаспадар выконваў самае першае засяванне. Ён браў яйка з сабой у поле і мог перад пачаткам работы з'есці яго сам або закапаць у зямлю, або раскрышыць і рассыпаць па ворыве. Людзі верылі, што выкарыстанне гэтага атрыбута будзе спрыяць захаванню ўраджаю ад маланкі, дажджу і ўсялякіх грызуноў.

* Велікоднымі яйкамі абменьваліся родныя і сваякі падчас святкавання Вялікадня, імі адорвалі валачобнікаў, яны выкарыстоўваліся ў абрадах першага выгану жывёлы ў поле і пры абходзе статку пастухамі.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.